Выспа Сьвятая Гелена

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Saint Helena
Сьвятая Гелена
Сьцяг Выспы Сьвятая Гелена Герб Выспы Сьвятая Гелена
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: "Loyal and Unshakeable" (Лаяльны і непахісны)
Месцазнаходжаньне Выспы Сьвятая Гелена
Афіцыйная мова ангельская
Сталіца Джэймстаўн
Найбуйнейшы горад Джэймстаўн
Урад канстытуцыйная манархія
Элізабэта ІІ
Эндру Гур
Плошча
 - Агульная
 - Адсотак вады
- месца ў сьвеце
420 км²
-
Насельніцтва
 - Агульнае (2006)
 - Шчыльнасьць
- месца ў сьвеце
3 926
18,1/км²
Валюта Фунт Сьвятой Гелены (SHP)
Часавы пас
 - улетку
GMT (UTC0)
0 (UTC0)
Незалежнасьць
-
-
Дзяржаўны гімн «"God Save the Queen"»
Аўтамабільны знак -
Дамэн верхняга ўзроўню .sh
Тэлефонны код +290
Saint helena sm98.png

Сьвятая Геленабрытанская заморская тэрыторыя, якая складаецца з некалькіх выспаў, знаходзячыхся ў паўднёвай частцы Атлянтычнага акіяна. Яны знаходзяцца на адлегласьці некалькіх тысяч кілямэтраў адзін ад аднаго. У склад Сьвятой Гелены ўваходзяць: выспа Сьвятая Гелена (плошча 122 км²), выспа Ўзьнясеньня, Гоф, Недасяжная, Найтыглейл, Трыстан-дэ-Кунья.

Да пабудовы Суэцкага каналу, выспа Сьвятой Гелены была важнай кропкай на шляху караблёў ў Індыйскі акіян.

Выспа атрымала вядомасьць дзякуючы Напаліёну Банапарту, які тут правёў свае апошнія гады жыцьця. Два месцы дзе ён жыў, і даліна ў якой ён пахаваны, зьяўляюцца тэрыторыяй Францыі.

Пасьля англа-бурскіх войнаў, некаторыя буры так сама былі сасланыя на Сьвятую Гелену.


[рэдагаваць] Гісторыя

Выспа Сьвятой Гелены была адкрытая партугальцамі 21 траўня 1502 года, у дзень сьвятой Гелены. У 1506 годзе Трыстан дэ Кунья, партугальскі вандроўнік, адкрыў выспы названыя ў яго гонар. У 1659 годзе Англія адваявала выспы ў Галяндыі, і разьмясьціла тут пункт забесьпячэньня пітной вадой і харчаваньнем караблёў на шляху ў Індыю, а так сама вайсковую базу.

Адкрыцьцё Суэцкага канала зьнізіла каштоўнасьць выспы. Пад час Другой Сусьветнай вайны на высьпе Ўзьнясеньня была разьмешчана вайскова-паветраная база ЗША. У 1954 годзе на гэтай базе зьявілася амэрыканская станцыя сачэньня за ракетамі, якія запускаліся з паўвыспы Фларыда. Пад час Фолклендзкага канфлікта выспа Ўзьнясеньня была базай для брытанскіх войскаў.

[рэдагаваць] Геаграфія

Выспа Сьвятой Гелены мае вульканічнае паходжаньне. У паўднёвай частцы знаходзіцца некалькі кратэраў вышынёй да 818 мэтраў. Клімат пасатны, трапічны. У некаторых раёнах колькасьць ападкаў складае да 1000 мм у год, але ў Джэймстаўне толькі 140 мм у год.

Расьліннасьць на Сьвятой Гелене трапічная, растуць эўкаліпты, кіпарысы. Значная плошча пакрытая лугамі.

Выспа Ўзьнясеньня так сама вульканічнага паходжаньня. Выспа мае выгляд плато, з патухлымі кратэрамі, вышынёй да 858 м. Выспа знаходзіцца на надводным хрыбце. Клімат трапічны, ападкі складаюць 700 – 1000 мм.

Трыстан-дэ-Кунья – група з чатырох выспаў вульканічнага паходжаньня. Вышыня кратэраў да 2 060 мэтраў.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі