Выспы Кука
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: " Te Atua Mou E" | |||||
![]() |
|||||
| Афіцыйная мова | ангельская, маарыйская | ||||
| Сталіца | Аваруа | ||||
| Найбуйнейшы горад | Аваруа | ||||
| Урад | залежная тэрыторыя Элізабэта ІІ Джым Марураі |
||||
| Плошча - Агульная - % вады |
209-е месца ў сьвеце 236 км² - |
||||
| Насельніцтва - Агульнае (2005) - Шчыльнасьць |
218-е месца ў сьвеце 18 700 76/км² |
||||
| СУП - Агульны (2005) - на душу насельніцтва |
- месца ў сьвеце 0,183 млрд.$ 9 100 |
||||
| Валюта | Навазэляндскі даляр (NZD) |
||||
| Часавы пас - улетку |
UTC-10 (UTC-10) -10 (UTC-10) |
||||
| Незалежнасьць - |
- | ||||
| Дзяржаўны гімн | «-» | ||||
| Аўтамабільны знак | - | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .ck | ||||
| Тэлефонны код | +682 |
||||
Выспы Кука (па-маарыйску: Kūki 'Āirani, па-ангельску: Cook Islands) – залежная тэрыторыя Новай Зэляндыі ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна ў Палінэзіі, знаходзіцца на выспах архіпэлягу з такой жа назвай.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Выспы былі адкрытыя ў 1595 годзе гішпанскім вандроўцам Альвара дэ Мэнданья. Наступным эўрапейцам які высадзіўся на выспах у 1773 годзе быў Джэймс Кук які назваў іх Hervey Islands. У 1824 годзе ўпершыню была выкарыстана назва “выспы Кука” на мапе Ёгана фон Крузэнштэрна.
З 1888 года выспы былі пад брытанскім пратэктаратам пад назваў “Cook Islands Federation”. У 1901 годзе выспы былі перададзеныя Новай Зэляндыі, а ў 1903 годзе зь іх была вылучана Ніуе як асобная тэрыторыя. З 1965 года выспы маюць унутраную аўтаномію.
З пачатку ХХ стагодзьдзя на чатыры выспы ў паўночнай частцы выспаў Кука (Маніхікі, Пэнрхайн, Пукапука і Ракаханга) прэтэндавалі Злучаныя Штаты Амэрыкі. У 1980 годзе была падпісаная дамова паміж ЗША І Новай Зэляндыяй, згодна з якой ЗША адмаўляліся ад выспаў.
[рэдагаваць] Палітыка
Выспы Кука зьяўляюцца парлямэнцкай манархіяй, якая знаходзіцца ў вольнай асацыяцыі з Новай Зэляндыяй. Кіраўніком краіны зьяўляецца каралева Элізабэта ІІ, ад імя якой кіруе прадстаўнік каралевы Фрэдэрык Гудвін. Заканадаўчая ўлада належыць парлямэнту, які складаецца з 24 дэпутатаў якія выбіраюцца на 5 гадовы тэрмін ва ўсеагульных выбарах.
Урад выспаў мае поўную ўладу над унутранымі справамі і частковую над зьнешнімі. Новая Зэляндыя адказвае за абарону выспаў Кука і часткова за зьнешнюю палітыку (павінна кансультавацца з урадам выспаў Кука). Выспы Кука маюць права да налады дыпляматычных стасункаў з іншымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі (яны зьяўляюцца ўдзельнікамі ЮНЭСКА і іншых рэгіянальных арганізацыяў, але не ўваходзіць у ААН і мае дыпляматычныя стасункі з 18 краінамі).
[рэдагаваць] Геаграфія
У склад выспаў Кука ўваходзяць 15 атолаў і выспаў, якія дзеляцца на дзьве групы:
Плошча выспаў складае 236,7 км², а плошча эканамічных інтарэсаў выспаў складае 1 800 000 км². Насельніцтва выспаў налічвае каля 19 ты чалавек.
Клімат выспаў трапічны, сэзон дажджоў цягнецца з лістапада да красавіка, сухі сэзон з траўня да кастрычніка. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў складае каля 2000 мм, зь якіх 2/3 выпадае ў пэрыяд дажджоў. Выспы знаходзяцца ў зоне ўзьдзеяньня Эль Нінья.
[рэдагаваць] Эканоміка
Эканоміка выспаў неразьвітая. Асноўнымі галінамі эканомікі выспаў зьяўляюцца: сельская гаспадарка, турызм і фінансавы сэктар. Сфэра абслугоўваньня зьяўляецца самай хуткаразьвіваючымся сэктарам эканомікі. Турызм зьяўляецца асноўнай крыніцай атрыманьня іншаземнай валюты. Выспы кука залежаць ад міжнароднай дапамогі, Новая Зэляндыя зьяўляецца асноўным донарам.
З 6600 чалавек працаздольнага насельніцтва 52% працаўладкаваныя ў сфэры паслугаў, 29% у сельскай гаспадарцы і 15% у прамысловасьці.
[рэдагаваць] Дэмаграфія
Насельніцтва выспаў складаецца з палінэзійцаў, якія належаць да некалькіх этнічных групаў. Яны карыстаюцца некалькімі палінэзійскімі мовамі і дыялектамі. У апошнія дзесяцігодзьдзі назіраецца паступовае аб’яднаньне асобных групаў у адну нацыю. Па веравызнаньню насельніцтва выспаў Кука дзеліцца наступным чынам: пратэстанты – 85%, каталікі – 12%, іншыя – 3%.
[рэдагаваць] Культура
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Краіны Акіяніі | |
|---|---|
| Аўстралія · Вануату · Кірыбаці · Маршалавы выспы · Фэдэратыўныя Штаты Мікранэзіі · Науру · Новая Зэляндыя · Палаў · Папуа-Новая Ґвінэя · Саламонавы выспы · Самоа · Тонґа · Тувалу · Фіджы | |
| Іншыя рэгіёны: Амэрыканскае Самоа · Выспа Бэйкера · Выспы Кука · Выспы Піткейрна · Выспы Ўоліс і Футуна · Выспа Гоўланда ·
Атол Джонстана · Кліпэртан · Выспа Норфалк · Выспа Пасхі · Выспа Джарвіс · Ўэйк · Гуам · Какосавыя выспы · Ніуе · Новая Каледонія · Пальміра · Паўночныя Марыяны · Рыф Кінгмана · Такелаў · Француская Палінэзія |


