Вышаград

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Замак
Вышаград
Vyšehrad
Вышаград над Вэлтавай
Вышаград над Вэлтавай
Краіна Чэхія
Места Прага
Каардынаты 50°3′48″ пн. ш. 14°24′58″ у. д. / 50.06333° пн. ш. 14.41611° у. д. / 50.06333; 14.41611Каардынаты: 50°3′48″ пн. ш. 14°24′58″ у. д. / 50.06333° пн. ш. 14.41611° у. д. / 50.06333; 14.41611
Першае згадваньне X стагодзьдзе
Вышаград на мапе Чэхіі
Вышаград
Вышаград
Вышаград

Вы́шаград (па-чэску: Vyšehrad) — даўняя крэпасьць (замак), разьмешчаная над правым берагам Вэлтавы на поўдзень ад цэнтра Прагі, а таксама аднайменны гістарычны раён чэскай сталіцы.

Крэпасьць паўстала ў другой палове X стагодзьдзя як княскі замак. Традыцыйна лічыцца адным зь першых цэнтраў чэскай дзяржавы да ўзьнікненьня пабудаванага Пржэмыславічамі княскага Праскага Граду (параўнайце места і Вышгарад у Кіеве, дзяцінец і Рурыкава гарадзішча ў Ноўгарадзе й іншыя падобныя «двайныя сыстэмы» ў славянскіх местах). Лічылася раўнапраўнай з Праскім Градам каралеўскай рэзыдэнцыяй да часоў Карла IV (XIV стагодзьдзе). У 1420 узятая гусітамі пад камандаваньнем Яна Жыжкі. У другой палове XVII стагодзьдзя была перабудаваная ў барокавым стылі. У межах Вялікае Прагі з 1883. У 1962 уключаны ў сьпіс культурных славутасьцяў Чэхаславаччыны(cs).

У Вышаградзе разьмешчаныя гатычны сабор сьвв. Пятра і Паўла, рэшткі старажытнай раманскай базылікі, а таксама найстарэйшы будынак Прагі — раманская ратонда сьв. Марціна XI стагодзьдзя. Вышаградзкія могілкі — месца пахаваньня знакамітых дзеячоў Чэхіі.

На Мэтрамосьце, які вядзе на ўзгорак, разьмешчаная станцыя мэтро «Вышаград».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Вышаградсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Панарама Вышаграду
Панарама Вышаграду

Шаблён:Славутасьці Прагі Шаблён:Замкі Чэхіі Шаблён:Раёны Прагі