Вышаградзкая група
| Вышаградзкая група | |
| вуг. Visegrádi Együttműködés польск. Grupa Wyszehradzka славац. Vyšehradská skupina чэс. Visegrádská skupina |
|
Краіны-чальцы з нацыянальнымі сьцягамі |
|
Вышаградзкая група на мапе Эўропы |
|
| Абрэвіятура | V4 |
|---|---|
| Дата ўтварэньня | 15 лютага 1991 (22 гады таму) |
| Тып | міжнародная |
| Дзейнічае ў рэгіёнах | Вугоршчына Польшча Славаччына Чэхія |
| Сайт | www.visegradgroup.eu |
Вышаградзкая група (па-вугорску: Visegrádi Együttműködés, па-польску: Grupa Wyszehradzka, па-славацку: Vyšehradská skupina, па-чэску: Visegrádská skupina), Вышаградзкая чацьвёрка, V4 — аб’яднаньне чатырох цэнтральнаэўрапейскіх дзяржаваў: Польшчы, Чэхіі, Славаччыны і Вугоршчыны.
Зьмест |
Мінуўшчына [рэдагаваць]
Была ўтвораная ў выніку сустрэчы прэзыдэнтаў Польшчы Леха Валэнсы і ЧСФР Вацлава Гавэла з вугорскім прэм’ер-міністрам Ёжэфам Анталам 15 лютага 1991 року ў месьце Вышаград (Вугоршчына).
Часам называлася Вышаградзкай тройкай ці Вышаградзкім трохкутнікам, але з падзелам Чэхаславаччыны на дзьве дзяржавы гэтыя назвы болей неправамоцныя.
У 1992 року ў рамках групы было створанае Цэнтральнаеэўрапейскае пагадненьне па свабодным гандлі (CEFTA).
У 1999 року тры з чатырох удзельніцаў групы (Вугоршчына, Польшча, Чэхія) ўвайшлі ў NATO.
1 траўня 2004 року ўсе чальцы Вышаградзкай групы сталі сябрамі Эўрапейскага зьвязу.
Старшынства [рэдагаваць]
- 1999/00 —
Чэхія - 2000/01 —
Польшча - 2001/02 —
Вугоршчына - 2002/03 —
Славаччына - 2003/04 —
Чэхія - 2004/05 —
Польшча - 2005/06 —
Вугоршчына - 2006/07 —
Славаччына - 2007/08 —
Чэхія - 2008/09 —
Польшча - 2009/10 —
Вугоршчына - 2010/11 —
Славаччына - 2011/12 —
Чэхія - 2012/13 —
Польшча - 2013/14 —
Вугоршчына - 2014/15 —
Славаччына
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Вышаградзкая група — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||