Вышыванка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларускія нацыянальныя ўборы, паштовая марка (1961)

Вышыва́нка — традыцыйная беларуская і ўкраінская вышываная мужчынская і жаночая кашуля.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларуская вышыванка

Гісторыя беларускай народнай вышыванкі сыходзіць каранямі ў глыбіню стагодзьдзяў. Вышываньне лічылася хатнім заняткам: кожная жанчына вышывала вопратку, ручнікі для сябе і сваёй сям’і, у лепшым выпадку — на заказ сваёй суседцы.

У 1913 годзе беларуская вышыванка ўпершыню была выстаўлена на грамадзкі агляд — у Вільні прайшла Першая раённая выстаўка саматужнага промыслу і народнай творчасьці, дзе былі прадстаўлены вырабы беларускіх і летувіскіх майстроў. Наведвальнікі, паглядзеўшы выстаўку, ацанілі, што вялікая частка старасьвецкай народнай культуры ўжо страчаная[1].

Першы выбух моды на вышытыя і народныя кашулі ў савецкіх рэспубліках прыйшоўся на 1920-я — пачатак 1930-х, падчас НЭПу і карэнізацыіБССР — беларусізацыі). У БССР вышыванку, як урачыстую вопратку, апраналі як партыйныя кіраўнікі, так і простыя людзі.

Другі савецкі ўздым папулярнасьці беларускіх народных вышыванак, аднак не такі магутны як першы, прыйшоўся на другую палову 1950-х гадоў і пачатак 1960-х. Звычайна гэта зьвязваюць са знаходжаньнем на чале Савецкага Саюзу Мікіты Хрушчова (1953—1964), які любіў вышытыя кашулі і сам часта зьяўляўся на публіцы апрануты ў іх. Яму сьледавалі і іншыя службовыя асобы, вышыўка набыла рысы дзелавога адзеньня. З сыходам з пасады Мікіты Хрушчова супаў і заняпад папулярнасьці нашэньня вышыванак, які доўжыўся да эпохі адраджэньня незалежнасьці. У пэрыяд савецкага застою вышыванка стала дысыдэнцкім і патрыятычна-беларускім адзеньнем або проста элемэнтам нацыянальнага беларускага сцэнічнага касьцюму.

У сьвеце[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Амэрыканскі рэп-выканаўца Снуп Дог (Snoop Dogg) прадставіў сваю лінію адзеньня паводле беларускіх вышываначных матываў[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]