Вышыня над узроўнем мора

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Вышыня над узроўнем мора — каардыната ў трохвымернай прасторы (дзьве іншыя — шырата і даўгата), якая паказвае, на якім узроўні, адносна прынятага на нуль узроўня мора, знаходзіцца той ці іншы аб’ект.

Атмасфэрны ціск паніжаецца з павелічэньнем вышыні.

Самы высокі пункт сушы — гара Эвэрэст у Гімалаях, яе вышыня складае 8844,43 мэтра над узроўнем мора.

Самы нізкі пункт сушы — узьбярэжжа Мёртвага мора, ён знаходзіцца на 417,5 мэтраў ніжэй за ўзровень мора.

Вышыня над узроўнем мора — гэта розьніца вышыняў паміж самым высокім пунктам геаграфічнага аб’екта і ўзроўнем Балтыйскага мора ў час штылю.