Выяўленчае мастацтва
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Выяўленчае мастацтва — спэцыфічны від мастацкай творчасьці, стварэньне візуальна ўспрыманых фіксаваных рукатворных мастацкіх формаў; шэраговае паняцьце, якое аб’ядноўвае розныя віды жывапісу, графікі і скульптуры. Выяўленчае мастацтва — гэта мастацтва адлюстроўваць, прайграваць і ствараць візуальна ўспрымаемую рэальнасьць з дапамогай выяўленчых сродкаў і з рознай ступенню ўмоўнасьці.