Вэганства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ключавыя складнікі вэганскай дыеты - садавіна, гародніна, арэхі і насеньне.

Вэганства, вэганізм — лад жыцьця, часта памылкова называны відам вэгетарыянства, прыхільнікі якога ўжываюць у ежу толькі прадукты расьліннага паходжаньня. Прыхільнікі вэганства імкнуцца да выключэньня прадуктаў, атрыманых у выніку забойства (цела: мускулатура, органы, скура) альбо эксплёатацыі жывёлаў (яйкі, мёд, малако) ня толькі з дыеты, але і з усіх іншых аспэктаў жыцьця. Такім чынам вэгетарыянства зьяўляецца складовай часткай вэганізму. Вэганы не наведваюць заапаркі, ня ўдзельнічаюць у паляваньнях, радэа.

Людзі найчасьцей рашаюцца на пераход да вэганства праз спачуваньне жывёлам, з мэтай паляпшэньня здароўя, з прычынаў этычных, экалагічных, філасофскіх, духоўных альбо рэлігійных.

Належным чынам спланаваная веганская дыета ў стане забясьпечыць арганізм на ўсе неабходныя складнікі.[1] Паколькі арганізм чалавека больш прыстасаваны да расьліннай ежы, то натуральным зьяўляецца факт, што веганская дыета зьмяньшае пагрозу захворваньня на шэраг хваробаў (напрыклад на рака, сардэчна-сасудзістыя, астэапароз, атлусьценьне і г.д.).[2] Сярэднестатыстычны веган жыве даўжэй за трупаеда.[3]

Веганы, якія ўжываюць у ежу толькі сырыя прадукты расьліннага паходжаньня зьяўляюцца адначасова сыраедамі.

Веганства ў Навуцы Абуджанага [рэдагаваць]

Першая будыйская запаведзь гучыць: Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад адбіраньня жыцьця.

У адрозьненьні ад рэлігіяў, дзе запаведзь "не забівай" адносіцца толькі да чалавека, Будыйская запаведзь мае на ўвазе кожную істоту, якая мае цела, кожнае стварэньне, якое здольна адчуваць. Словы Буды з Дхамапады:

Тых, што не награмаджваюць рэчы й разумныя што да харчаваньня, якіх мэтай зьяўляецца Пустка, нічым не абумоўленая свабода - іх шляхоў, так як сьлядоў птушак у паветры, ня ўдасца дасачыць. (92 верш)
Усе дрыжаць, калі бачаць узьнесены кій.
Усе баяцца сьмерці.
Беручы самаго сябе за прыклад,
Не належыць удараць іншых
ані выклікаць, каб былі бітыя. (129)
Усе дрыжаць, калі бачаць узьнесены кій.
Жыцьцё дорага кожнаму.
Беручы самаго сябе за прыклад,
Не належыць удараць іншых
ані выклікаць, каб былі бітыя. (130)
Тыя з вучняў Гатамы, якія ўдзень і ўначы бесьперастанку раскашоўваюцца невыкліканьнем крыўды ніводнай істоце, заўсёды будзяцца шчасьліва. (300)
Для сьвятога чалавека няма лепшае рэчы, чым калі ўстрымлівае свой розум ад рэчаў, якія дорагі зямному сэрцу. На колькі разбураецца сама думка ўчыненьня некаму крыўды, на столькі згасае цярпеньне. (390)
Хто вызваліўся ад гвалту ў стасунку да любой жывой істоты, і слабой, і моцнай, хто ані не забівае, ані не выклікае забіцьця іншымі - таго заву сьвятым чалавекам. (405)
У адлеглых часах існавалі толькі тры хваробы: жаданьне, голад і сапсаваньне; але з прычыны забойстваў жывёлаў яны павялічыліся да дзевяноста васьмі. (Словы Буды з Сута Ніпата)
Спадару Таямніцаў!
Першасная мудрасьць усёведаючага зацьвітае з кораня спачуваньня. (Словы Буды з Сутры Ўказаньня Таямніцаў Татхагаты)

Перакладаючы дадзеныя радкі на сучасную мову, Першая Будыйская Запаведзь азначае, у тым ліку, быць веганам: ня толькі ўласнаруч не забіваць жывых істотаў ("не належыць удараць іншых"), але і не выкарыстоўваць прадукты атрыманыя ў выніку забойства: трупы, органы, мускулатура, скура і г.д. ("ані выклікаць, каб былі бітыя").

Глядзіце таксама [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

  1. ^ Пазіцыя Амерыканскай Дыетычнай Асацыяцыі і Дыетолагаў Канады (Ангельская), http://www.vrg.org/nutrition/2003_ADA_position_paper.pdf
  2. ^ http://www.vrg.org/nutrition/2009_ADA_position_paper.pdf
  3. ^ Поль Брэг "Цуд галаданьня" (Расейскі пераклад з Ангельскай), http://lib.ru/URIKOVA/METAMED/DIETA/bregg.txt