Вэкша
| Вэкша | |||||
| Växjö | |||||
Катэдральны сабор Вэкша |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1342 | ||||
| Горад з: | 1342 | ||||
| Плошча: | 30,28 км² | ||||
| Насельніцтва (2010) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
60 887 20,11 |
||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 56°52′42″ пн. ш. 14°48′33″ у. д. / 56.87833° пн. ш. 14.80917° у. д.Каардынаты: 56°52′42″ пн. ш. 14°48′33″ у. д. / 56.87833° пн. ш. 14.80917° у. д. | ||||
|
Вэкша на мапе Швэцыі
Вэкша
|
|||||
Вэ́кша (па-швэдзку: Växjö) — горад на паўднёвым усходзе Швэцыі ў ляндзкапе Смолянд, адміністрацыйны цэнтар лэну Крунубэрг і камуны Вэкша. Насельніцтва 60 887 чалавек (2010). Вэкша мае мянушку «Найзялёны горад Эўропы».
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Вэкша вырас з гандлёвага месца каля возера, дзе зьбягаліся некалькі шляхоў — адсюль і яго першапачатковая назва — «Vägsjö», у якой «Väg» азначае «шлях», а «sjö» — «возера». Паводле легенды, ангельскі місыянэр Зігфрыд прыбыў у Швэцыю і пабудаваў у Вэкша першую ў краіне біскупскую царкву. Такім чынам, легенда сьцьвярджае, што ўжо ў 1170 годзе Вэкша становіцца цэнтрам біскупства, а горад (ці гандлёвае месца) існаваў яшчэ ў XI стагодзьдзі. Аднак першыя пісьмовыя згадкі аб Вэкша адносяцца да 1342 году, калі кароль Магнус Эрыксан надаў Вэкша гарадзкі прывілей. У XV стагодзьдзі для абароны гораду быў пабудаваны замак Крунубэрг, ад якога пазьней пайшла назва лэну. У адрозьненьні ад Ёнчэпінгу, індустрыяльная рэвалюцыя XIX стагодзьдзя практычна не закранула Вэкша, і ў цяжкія годы канца стагодзьдзя горад і яго навакольле перажываюць хвалю эміграцыі. Толькі ў другой палове наступнага, XX стагодзьдзя горад пачынае даволі хутка расьці. Штуршком для гэтага стала адкрыцьцё ў 1967 годзе філіялу Люндзкага ўнівэрсытэту, які ў 1999 годзе быў пераўтвораны ва Ўнівэрсытэт Вэкша, а ў 2010 атрымаў назву Ўнівэрсытэт Лінэя.
Адукацыя [рэдагаваць]
Акрамя Ўнівэрсытэту Лінэя, у Вэкша дзейнічаюць Школа Паліцыі (пры ўнівэрсытэце), Вышэйшая Прафэсыйна-Тэхнічная школа і Вышэйшая народная школа Сьвятога Зігфрыда. А яшчэ ў сярэднявеччы, пры Катэдральным саборы дзейнічала школа, ў якой хлопчыкі маглі атрымаць адукацыю на адносна высокім узроўні.
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Катэдральны сабор (XIII — XVIII стагодзьдзі, паводле легенды, на месцы царквы XII стагодзьдзя, рэстаўраваны ў XIX — XX стагодзьдзях)
- Руіны замку Крунубэрг (XV стагодзьдзі, у 5 км на поўнач ад гораду)
- Замак Тэлеборг (1897 — 1900)
- Замак Бэргквара (канец XVIII стагодзьдзя, у 6 км на захад ад гораду)
- Італьянскі палац
- Парк Лінэя, у якім растуць прынамсі па адным відзе расьлінаў з 24 клясаў расьлінаў, вызначаных Лінэем
- Дом Эмігрантаў — цэнтар памяці аб эміграцыі ў Амэрыку, які ўтрымлівае архівы, пісьмы, фатаграфіі па тэме
- Скульптура «Легенда са шкла» (1978)
- Музэй Смолянду (фактычна — Швэдзкі музэй шкла)
- Музэй псыхіатрыі
Вядомыя асобы [рэдагаваць]
Нарадзіліся ў Вэкша [рэдагаваць]
- Юнас Б’ёркман — тэнісіст
- Карл-Біргер Блюмдаль — кампазытар
- Юнас Юнасан — пісьменьнік
- Пэр Лягерквіст — пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1951)
- Ота Ліндблят — кампазытар
- Матс Віляндэр — тэнісіст
Музычныя гурты з Вэкша [рэдагаваць]
Асобы, зьвязаныя з Вэкша [рэдагаваць]
- Карл Лінэй — швэдзкі натураліст, вучыўся ў школе і гімназіі ў Вэкша
- Эсаяс Тэгнэр — швэдзкі паэт
- Караліна Клюфт — легкаатлетка, вучылася ў Вэкша
- Рагнар Сканокер — алімпійскі чэмпіён па стральбе, жыве ў Вэкша
- Гэнынг Манкель — тэатральны пастаноўца, пісьменьнік (вядомы дзякуючы раманам пра Камісара Валяндэра) — працаваў у тэатры Вэкша
Гарады-сябры [рэдагаваць]
Обэнра, Данія
Лох’я, Фінляндыя
Скагастрэнд, Ісьляндыя
Гёнэфос, камуна Рынгерыке Нарвэгія
Коўна, Летува
Алмэрэ, Нідэрлянды
Пабедзіска, Польшча
Лянкастэр, Вялікабрытанія
Швэрын, Нямеччына
Дулут, штат Мінэсота, ЗША
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Вэкша — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў