Вэнта (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака Вэнта ў Летуве

Вэ́нта (па-летувіску: Venta — прамаўляецца як «Вянта»; па-латыску: Venta; па-польску: Windawa) — рака басэйну Балтыйскага мора, якая працякае ў Летуве й Латвіі. Ейная даўжыня – 346 км, плошча басэйна – 11 800 км², перапад вышыняў – 166 м. Вэнта выцякае з Жэмайцкага ўзвышша з возера Вэне недалёк ад гораду Куршаны, а ўпадае ў Балтыйскае мора праз Вэнтсьпілскі марскі порт. Асноўны кірунак плыні — на паўночны захад. Па тэрыторыі Летувы рака працякае 168 км, па тэрыторыі Латвіі – 178 км. Самыя вялікія гарады на берагох Вэнты — Мажэйкі, Кулдыга й Вэнтсьпілс. Самыя значныя прытокі – рэкі Вірвітэ ў Летуве й Абава ў Латвіі.

Ля Кулдыгі на Вэньце знаходзіцца Вэнтас румба — самы доўгі ў Эўропе вадаспад шырынёй 240 м. Недалёк ад яго (дзе рэчка Алекшупітэ ўпадае ў Вэнту) месьціцца й самы высокі вадаспад у Латвіі (4,2 м увышкі).

Прыкладна 50% басэйну ракі пакрыта лесам. Лёд на рацэ стаіць з канца сьнежня й да пачатку сакавіка. Частка ракі ад летувіска-латыскай мяжы й да Кулдыгі выкарыстоўваецца як турыстычная траса для паходаў на байдарках. У Вэнце водзяцца акуні, галавачы, карасі, ляшчы, судакі, шчупакі, язі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вэнта (рака)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў