Вэнэрн
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Вэнэрн (па-швэдзку: Vänern) — возера ў паўднёвай частцы Швэцыі ў рэгіёне Гёталанд на тэрыторыі трох правінцый — Дальсланда, Вэрмланда і Вэстэргетланда.
Вэнэрн — найбуйнейшае возера Швэцыі і трэцяе па плошчы ў Эўропе пасьля Ладаскага і Анескага азёр. Плошча 5650 км ², аб’ём 153 км ³, даўжыня каля 140 км, максымальная шырыня каля 80 км, сярэдняя глыбіня 27 м, найбольшая глыбіня 106 м, вышыня над узроўнем мора 44 м. Плошча вадазборнага басэйна каля 46,8 тыс. км ². Ледастаў на Вэнэрне — са сьнежня да красавіка, няўстойлівы.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Вэнэрн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў