Вэнэцыянскі заліў
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Вэнэцыянскі заліў (па-італьянску: Golfo di Venezia, па-харвацку: Beneški zaliv) — заліў у паўночнай частцы Адрыятычнага мора паміж дэльтай ракі По ў паўночнай Італіі і паўвыспай Істрыя ў Харватыі. Абмывае берагі Італіі, Славеніі і Харватыі.
Геаграфія [рэдагаваць]
Сярэдняя глыбіня заліва 34 мэтра. У яго ўпадаюць рэкі Таглімента, Піяў, Адыджэ і Брэнт.
Галоўнымі гарадамі, якія ляжаць на ўзьбярэжжы заліва, зьяўляюцца горад Вэнэцыя, Трыест, Чыёджыя і Пула.