Вэрмут
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Вэрмут (ням. Wermut, літаральна — палын) — мацаванае віно, з даданьнем водараў рэзкіх і розных лекавых расьлінаў.
Віна з узмоцьненным водарам вядомыя з антычных часоў. Па адной з вэрсіяў да стварэньня вэрмута спрычыніўся сам Гіпакрат. Лічыцца, што ён упершыню склаў рэцэпт ў 460 годзе да нашай эры. Першае прамысловае прадпрыемства па выпуску вэрмута было заснавана Антоніё Бенэдэці Карпана ў Турыне у 1786 годзе.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Вэрмут — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў