Вэрсальская мірная дамова 1919 году
| Вэрсальскі мір | |
|---|---|
| Вэрсальская мірная дамова 1919 году | |
|
Вялікая чацьвёрка (зьлева направа): Дэвід Лойд Джордж, Віторый Эмануэле Арланда, Жорж Клемансо, Вудра Вільсан
|
|
| Тып дамовы | Мірная дамова |
| Падпісаная • месца |
28 чэрвеня 1919 Вэрсаль, Івэлінскі павет, вобласьць Іль-дэ-Франс, Францыя |
| Набыла моц • умовы |
10 студзеня 1920 Перадача Нямеччынай Брытанскай імпэрыі большасьці ўладаньняў у Афрыцы; Францыі — Камэруна, Лятарынгіі ды Эльзаса; Японіі — большасьці астравоў у Ціхім акіяне |
| Тэрмін дзеяньня | неабмежаваны |
| Страціла моц | 1 верасьня 1939 (73 гады таму) |
| Падпісаная | Герман Мюлер
Дэвід Лойд-Джордж, Жорж Клемансо, Сіднэй Саніньё, Саёнзі |
| Бакі | |
| Месца захаваньня | Парыж, Францыя |
| Статус | скасаваная |
| Мовы | ангельская, француская |
| Тэкст у Вікікрыніцы: Treaty of Versailles |
|
Вэрсальская мірная дамова 1919 году — пагадненьне, якое афіцыйна завяршыла Першую сусьветную вайну 1914—1918 гадоў. Падпісаная 28 чэрвеня 1919 году ў Вэрсальскім палацы (Францыя) Злучанымі Штатамі Амэрыкі, Вялікабрытаніяй, Францыяй, Італіяй і Японіяй, а таксама Бэльгіяй, Балівіяй, Бразыліяй, Кубай, Эквадорам, Грэцыяй, Гватэмалай, Гаіці, Хіджазам, Гандурасам, Лібэрыяй, Нікарагуа, Панамай, Пэру, Польшчай, Партугаліяй, Румыніяй, Каралеўствам сэрбаў, харватаў і славенцаў, Сыямам, Чэхаславаччынай і Ўругваем з аднаго боку, і Нямеччынай — зь іншага.
Паводле Пратаколу да Дамовы ўмовы міру набывалі моц пры іх ўхваленьні Нямеччынай ды прынамсі трыма зь пяці галоўных саюзьніцкіх дзяржаваў, у якасьці якіх у прэамбуле па парадку згадваліся Злучаныя Штаты Амэрыкі, Брытанская імпэрыя, Францыя, Італія ды Японія. Дадзеныя агаворкі дазволілі ажыцьцявіць Вэрсальскую дамову насуперак адмове ЗША яе ўхваліць.
Умовы [рэдагаваць]
З улікам агаворак аб набыцьці моцы Дамовай, зямельныя ўмовы міру вызначаліся:
- Пунктам 3 яе 27-га Артыкула, што тычыўся вяртаньня Нямеччынай Францыі земляў, заваяваных ў вайне 1870—1871 гадоў;
- Артыкулам 119, паводле якога Нямеччына адмаўлялася ад усіх заморскіх уладаньняў на карысьць галоўных саюзьніцкіх дзяржаваў.
Такім чынам, зямельна мір абумоўліваўся перадачаю Нямеччынай:
- Брытанскай імпэрыі — архіпэлага Бісмарка, поўначы Камэруна, выспы Науру, усходу выспы Новая Гвінэя, заходніх астравоў Самоа, Паўднёва-Ўсходняй Афрыкі, Танганьікі ды ўсходу Тогалэнду;
- Францыі — большай часткі Камэруна, Лятарынгіі, захаду Тогалэнду ды Эльзаса;
- Японіі — Каралінскіх, Маршалавых і Марыянскіх выспаў ды выспаў Палаў.
Наступствы для Беларусі [рэдагаваць]
Паводле 116-га Артыкула Дамовы Нямеччына пазбаўлялася усіх захопленых земляў, што ўваходзілі ў склад былой Расейскай імпэрыі па стане на 1 жніўня 1914 году, ды касавала Берасьцейскую мірную дамову 1918 году з бальшавіцкім урадам Расеі. Такім чынам, праз вызваленьне ад умоваў Берасьцейскага міру расейскія бальшавікі ўпаўнаважваліся на захоп усёй Беларусі. Аднак польска-савецкая вайна прывяла да адпаведнага перадзелу краіны паводле Рыскае мірнае дамовы 1921 году.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Вэрсальская мірная дамова 1919 году — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў