Сьпіс асобаў, зьвязаных зь Менскам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вядомыя асобы Менску»)

Ураджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ларыса Александроўская (1904—1980) — беларуская опэрная сьпявачка (сапрана), народная артыстка СССР
  • Максім Багдановіч (1891—1917) — беларускі паэт, публіцыст, літаратурны крытык
  • Лявон Вольскі (нар. 1965) — беларускі музыка, літаратар, мастак
  • Тамара Габрусь (нар. 1945) — беларускі гісторык архітэктуры, мастацтвазнавец
  • Радзім Гарэцкі (нар. 1928) — беларускі навуковец-геоляг, грамадзкі дзяяч. Акадэмік НАН Беларусі
  • Ежы Гедройц (1906—2000) — публіцыст, палітык, заснавальнік і рэдактар парыскага грамадзка-палітычнага часопісу «Kultura» на польскай мове
  • Барыс Гельфанд (нар. 1968) — ізраільскі, раней беларускі, шахматыст, гросмайстар
  • Аляксандар Глеб (нар. 1981) — беларускі футбаліст, капітан нацыянальнай зборнай Беларусі
  • Анатоль Грыцкевіч (1929—2015) — беларускі гісторык. Чалец-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі навук Эўразіі, доктар гістарычных навук, прафэсар
  • Кацярына Даманькова (нар. 1988) — Супэрмадэль сьвету-2006 («Supermodel of the World 2006»)
  • Фларыян Ждановіч (1884—1937/1938) — адзін з заснавальнікаў беларускага прафэсійнага тэатру, актор, рэжысэр і грамадзкі дзяяч
  • Сьвятлана Зелянкоўская (нар. 1977) — беларуская акторка, артыстка тэатру і кіно
  • Якаў Зяльдовіч (1914—1987) — савецкі фізык, чалец-карэспандэнт АН СССР, акадэмік АН СССР
  • Генадзь Карпенка (1949—1999) — беларускі навуковец і палітык
  • Уладзімер Каткоўскі (1976—2007) — беларускі карыстальнік і дзяяч інтэрнэту
  • Ігар Лучанок (1938—2018) — беларускі кампазытар, народны артыст Беларускай ССР, народны артыст СССР
  • Валеры Маракоў (1909, мяст. Козырава, цяпер у межах Менску — 1937) — рэпрэсаваны беларускі паэт, перакладчык
  • Максім Мірны (нар. 1977) — беларускі тэнісіст, колішняя першая ракетка сьвету ў парным разрадзе. Заслужаны майстар спорту Беларусі
  • Натальля Пяткевіч (нар. 1972) — беларускі палітык, намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі
  • Валер Рубінчык (1940—2011) — расейскі кінарэжысэр і сцэнарыст
  • Аляксандар Рыбак (нар. 1986) — нарвэскі скрыпач, сьпявак, кампазытар і актор беларускага паходжаньня, пераможца конкурсу песьні «Эўрабачаньне-2009» у Маскве
  • Дзьмітры Смольскі (1937—2017) — беларускі кампазытар, музычны пэдагог, чалец Саюзу кампазытараў Беларусі, прафэсар Беларускай Дзяржаўнай Кансэрваторыі. Ляўрэат дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР. Народны артыст БССР
  • Стэфанія Станюта (1905—2000) — беларуская акторка, артыстка Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы. Народная артыстка Беларусі, народная артыстка СССР, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі
  • Андрэй Хадановіч (нар. 1973) — беларускі паэт, перакладнік, літаратар, бард
  • Вераніка Чаркасава (1959—2004) — беларуская журналістка
  • Вітаўт Чаропка (нар. 1961) — беларускі пісьменьнік, гісторык
  • Станіслаў Шушкевіч (1934—2022) — беларускі навуковец і палітык, чалец-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук, першы кіраўнік незалежнай Беларусі, адзін з трох удзельнікаў падпісаньня Белавескіх пагадненьняў
  • Віталь Шчэрба (нар. 1972) — беларускі гімнаст, шасьціразовы алімпійскі чэмпіён. Заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны майстар спорту Беларусі

Ганаровыя грамадзяне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Жарэс Алфёраў (1930—2019) — савецкі і расейскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыкі ў 2000 годзе за распрацоўку паўправадніковых гетэраструктураў і стварэньне хуткіх опта- і мікраэлектронных кампанэнтаў
  • Пятрусь Броўка (1905—1980) — беларускі грамадзкі дзеяч, пісьменьнік, паэт і перакладнік. Народны паэт Беларусі
  • Аляксандар Мядзьведзь (нар. 1937) — савецкі барацьбіт вольнага стылю, заслужаны майстар спорту СССР
  • Максім Танк (1912—1995) — беларускі паэт, пісьменьнік і перакладнік. Народны паэт Беларусі
  • Расьціслаў Янкоўскі (1930—2016) — савецкі і беларускі актор тэатру і кіно, народны артыст СССР, акадэмік Міжнароднай акадэміі тэатру