Вядро

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вядро

Вядро — ёмістасьць для захоўваньня вадкіх і сыпкіх матэрыялаў і транспартаваньня іх на невялікія адлегласьці.

Немэтрычная адзінка вымярэньня — вядро — складала саракавую частку бочкі, што было роўным, у залежнасьці ад сыстэмы мераў, каля 10—12 л. У беларускай традыцыі, у сыстэме мераў ВКЛ і Рэчы Паспалітай, вядро складалася з 4 гарцоў і было роўным 11,28 л (існавалі і мясцовыя варыянты — гл. беларуская сыстэма мераў).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядросховішча мультымэдыйных матэрыялаў