Вяжное
| Вяжное | |
| Вобласьць: | Берасьцейская |
| Раён: | Пружанскі |
| Сельсавет: | Шчарчоўскі |
| Насельніцтва: | 1 чал. (2009)[1] |
| Часавы пас: | UTC+3 |
| Тэлефонны код: | +375 1632 |
| Паштовы індэкс: | 225173[2] |
| СААТА: | 1256889016 |
| Нумарны знак: | 1 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 52°24′18″ пн. ш. 24°5′20″ у. д. / 52.405° пн. ш. 24.08889° у. д.Каардынаты: 52°24′18″ пн. ш. 24°5′20″ у. д. / 52.405° пн. ш. 24.08889° у. д. |
|
Вяжное на мапе Беларусі
Вяжное
|
|
Вяжно́е[3] — хутар у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Вяжное ўваходзіць у склад Шчарчоўскага сельсавету. Знаходзіцца за 32 км на паўночны захад ад Пружанаў, 40 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Зьмест |
[рэдагаваць] Геаграфія
Знаходзіцца за 5 км на поўнач ад шашы Р85, між вёскамі Блажкі, Гурыны і Дымнікі.
Паўз хутар працякае рэчка Кубанька.
[рэдагаваць] Мінуўшчына
За расейскім часам — пагост у Гарадзечанскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні. Тут існавалі народная вучэльня, праваслаўная царква, вятрак, піцейны дом.
За польскім часам — у гміне Гарадзечна Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[4].
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 — у Шарашоўскім, з 17 сьнежня 1956 — у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці.
[рэдагаваць] Насельніцтва
Паводле перапісу 1897 року 14 жыхароў, 2 двары. На пачатку XX стагодзьдзя 50 жыхароў.
У 1978 року тут налічвалася чатыры дамы і сем жыхароў. У 2003 85 жыхароў, 40 двароў. Па стане на 2009 рок — 1 чалавек[1].
У другой палове 2000-х[5] быў збудаваны праваслаўны жаночы скіт[6]. З 2008 тут шторок ладзяцца моладзевыя сэмінары Берасьцейскае япархіі.
[рэдагаваць] Транспарт
Каля вёскі праходзіць аб’езная дарога вакол Белавескай пушчы.
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
- Царква Сьвятога Мікалая (1771) — гісторыка-культурная каштоўнасьць Рэспублікі Беларусь
- Крыніца з купельлю (адміністрацыйна належыць да Камянецкага раёну)[7].
[рэдагаваць] Крыніцы і заўвагі
- ^ a b Фёдор Агафьев. (7 красавіка 2009) На всю деревню у речки Переплюйки осталась лишь одна женщина(рас.) Беларускія рэгіянальныя навіны Праверана 6 студзеня 2012 г.
- ^ Алфавитный список улиц по Вежное(рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 28 кастрычніка 2011 г.
- ^ Дзяржаўны каталёг найменьняў геаграфічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь(рас.). Дзяржаўны цэнтар картографа-геадэзічных матэрыялаў і зьвестак Рэспублікі Беларусь. Праверана 28 сакавіка 2012 г.
- ^ Wieżna, вёска. Radzima.net. Праверана 17 cакавіка 2012 г.
- ^ Вольга Кабяк. У Пружанскiм раёне будзе ўзведзены скiт // Звязда. — 1 чэрвеня 2006. — № 119 (25708).
- ^ Крысьціна Зялёнка. (29 жніўня 2011) што? дзе? калі? Маладзёжны мерыдыян. Народная трыбуна. Праверана 6 студзеня 2012 г.
- ^ Валентина Козлович. (8 траўня 2010) Пущу берут в кольцо(рас.). Беларусь сегодня. Праверана 6 студзеня 2012 г.
[рэдагаваць] Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0303-0.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Вяжное на «Радзіме майго духу»
- Вяжное на «Глобусе Беларусі»
| Шчарчоўскі сельсавет | |
|---|---|
| Цэнтар савету | |
| Вёскі |
Аляксандраўка Ι Блажкі Ι Брады Ι Вішня Ι Галасяціна Ι Ганчары Ι Дзедаўка Ι Зосін Вялікі Ι Зосін Малы Ι Казакі Ι Катылы Ι Падалесьсе Ι Старуны Ι Стойлы Ι Тарасы Ι Хідры Ι Хіцёўшчына Ι Цімахоўшчына Ι Чабахі Ι Шчэрбы
|
| Хутары |
Вяжное
|