Вялейка
| Вялейка | |||||
У цэнтры места |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1460 | ||||
| Горад з: | 1795 | ||||
| Вобласьць: | Менская | ||||
| Раён: | Вялейскі | ||||
| Насельніцтва: | 26 836[1] (2009) | ||||
| Часавы пас: | UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код: | +375 1771 | ||||
| Паштовы індэкс: | 222412, 222416, 222417 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 54°29′ пн. ш. 26°55′ у. д. / 54.483° пн. ш. 26.917° у. д.Каардынаты: 54°29′ пн. ш. 26°55′ у. д. / 54.483° пн. ш. 26.917° у. д. | ||||
|
Вялейка на мапе Беларусі
Вялейка
|
|||||
Вяле́йка — места ў Беларусі, на рацэ Вяльля каля Вялейскага вадасховішча. Адміністрацыйны цэнтар Вялейскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва 26 836[1] чал. (2009). Знаходзіцца за 103 км на паўночны захад ад Менску. Чыгуначная станцыя на лініі Маладэчна — Полацак. Вузел аўтамабільных дарог на Маладэчна, Смаргонь, Мядзел, Докшыцы, Плешчаніцы.
Зьмест |
[рэдагаваць] Назва
Тапонім «Вялейка»[2] ўтварыўся ад назвы ракі Вяльлі (на думку беларускага географа В. Жучкевіча ад назвы невялікай рэчкі, прытока Вяльлі[3]), якая ў гістарычных крыніцах завецца Веля, Велья або Велея, то бок «вялікая». Індаэўрапейскі корань назвы адсылае да значэньня «заходні кірунак» і культу продкаў, а значыць зьвязвае і з культам бога Вялеса[4].
Па ўтварэньні Рэчы Паспалітай і павелічэньні ўплыву польскай мовы назвы ракі і мястэчка пачалі пісацца па-польску: Вілія, або Вілья, і Вілейка, што захавалася ў афіцыйным ужытку да нашага часу, як і ў выпадку зь Менскам (Мінскам). Такім чынам мястэчка і рака страцілі свой першасны сэнс, але набылі новы (Вілія — нібыта таму, што віляе). Тым часам мясцовыя жыхары дагэтуль ужываць традыцыйную гістарычную назву места Вялейка[4].
[рэдагаваць] Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра Вялейку як вялікакняскі маёнтак Каралеўскі Куранец датуецца 16 лістапада[5] 1460[6]. Пад 1464 згадваецца дзяржаўца куранецкі Івашка (Ян) Кучук, маршалак гаспадарскі. У кан. XV ст. маёнтак перайшоў у вотчыну П. Я. Мантыгірдавічу, а па ягонай сьмерці — да ўдавы Г. А. Гальшанскай. Зь сяр. XVI ст. Куранец знаходзіўся ў валоданьні Мікалая Радзівіла «Чорнага», у 1558—1566 — ува ўтрыманьні М. Я. Нарушэвіча, з 1567 — у М. З. Сноўскага. У гэты час на тэрыторыі маёнтку ўтварылася аднайменнае мястэчка.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Куранец увайшоў у склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. З 1567 у мястэчку існавала царква (пазьней вуніяцкая). У 1588 маёнтак перайшоў да Льва Сапегі. На 1599 мястэчка было цэнтрам староства[7].
У 1617 паселішча ўпершыню згадваецца пад дзьвюма назвамі — Куранец і Вялейка. У 1635 кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза перадаў Вялейку ў валоданьне ваяводу смаленскаму А. Гасеўскаму. Цягам 1667—1676 мястэчкам валодаў скарбовы пісар Я. Эйдзятовіч. У 1676 кароль і вялікі князь Ян Сабескі перадаў яго Пацам.
У 1702 староста вялейскі М. А. Пац зрабіў фундуш на карысьць Праабражэнсай царквы. У 1727 кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны надаў мястэчку прывілей на штотыднёвыя таргі ў нядзелі і на 3 рэгулярныя кірмашы. Станам на 1765 тут было 30 будынкаў[6]. У 1773 мястэчка перайшло ў валоданьне Ігната Куранецкага, да таго часу ў ім яшчэ не было ніводнай камяніцы[8]. На 1789 налічвалася 32 гаспадары-домаўладальнікі, 9 кутнікаў, 3 габрэйскія радзіны[6].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Вялейка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе 3 траўня 1795 атрымала статус места і зрабілася цэнтрам павету Менскай, з 1842 Віленскай губэрні. 22 студзеня 1796 расейскія ўлады зацьвердзілі мескі герб: «у чырвоным полі срэбная рака, па ёй плыве судна зь цюком тавараў і залатым коласам пасярэдзіне»[9]. У 1810 адбыўся вялізны пажар.
За часамі вызвольнага паўстаньня 14 красавіка 1831 Вялейку на пэўны час вызвалілі з-пад расейскай улады[10]. У наступнае нацыянальна-вызвольнае паўстаньне ў ваколіцах места дзейнічаў аддзел В. І. Козела. Станам на сяр. XIX ст. у Вялейцы было 272 жылыя будынкі і шляхецкі палац, дзейнічалі царква (з 1860), 3 малітоўныя дамы і 3 капліцы, працавалі 14 крамаў, шпіталь і бровар. У 1904 празь места праклалі чыгунку. У Першую сусьветную вайну зь лютага да 16 сьнежня 1918 Вялейку займалі нямецкія войскі. У ліпені 1919 сюды ўвайшлі польскія войскі, пазьней — бальшавікі.
Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Вялейка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам павету Віленскага ваяводзтва. 13 траўня 1928 у месьце прайшоў зьезд Таварыства беларускай школы.
У 1939 Вялейка ўвайшла ў БССР, дзе 4 сьнежня 1939 зрабілася цэнтрам вобласьці. У Другую Сусьветную вайну з 26 чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. З чэрвеня 1946 Вялейка зрабілася цэнтрам раёну (са студзеня 1960 у Менскай вобласьці). 13 красавіка 2001 адбылося афіцыйнае зацьверджаньне мескага гербу[11].
- Места на старых фатаздымках
-
Касьцёл кармэлітак па перабудове на царкву (МП)
[рэдагаваць] Насельніцтва

- XVIII стагодзьдзе: 1765 — 126 чал.[6]
- XIX стагодзьдзе: 1860 — 2931 чал.[12]; 1880 — 3450 чал., у тым ліку паводле веры: 1828 праваслаўных, 369 каталікоў, 3 пратэстанты, 1241 юдаіст, 9 магамэтанаў; паводле стану: 178 шляхцічаў, 24 духоўнага стану, 28 ганаровых грамадзянаў, 1855 мяшчанаў, 7 сялянаў, 351 вайсковец, 7 інш.[12]; 1888 — 4076 чал.[12]; 1889 — 4060 чал. (2009 муж. і 2051 жан.)[13]; 1897 — 3560 чал.[14]
- XX стагодзьдзе: 1921 — 3,4 тыс. чал.; 1939 — 7,5 тыс. чал.[15]; 1959 — 8,2 тыс. чал.; 1965 — 10,8 тыс. чал.; 1969 — 12,5 тыс. чал.[16]; 1970 — 12,2 тыс. чал.; 1989 — 25 тыс. чал.; 1991 — 29,5 тыс. чал.[17]; 1993 — 29,1 тыс. чал.[18]
- XXI стагодзьдзе: 2006 — 29,1 тыс. чал.; 2007 — 28,8 тыс. чал.; 2009 — 28,3 тыс. чал.; 2009 — 26 836[1] чал. (перапіс)
[рэдагаваць] Адукацыя
У Вялейцы працуюць 4 сярэднія, дзіцяча-юнацкая спартовая і музычная школы, школа-інтэрнат, 10 дашкольных установаў.
[рэдагаваць] Мэдыцына
Мэдычныя паслугі надае больнічны комплекс.
[рэдагаваць] Культура
Дзейнічае дом культуры, 3 бібліятэкі, народны тэатар.
[рэдагаваць] Мас-мэдыя
- «Рэгіянальная газета» (масавае выданьне, якое зьмястоўнасцю значна пераўзыходзіць раённую газэту)
- «Шлях перамогі» («раёнка»)
[рэдагаваць] Эканоміка
Прадпрыемствы машынабудаўнічай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, лёгкай і харчовай прамысловасьці.
| Пералік прамысловых прадпрыемстваў Вялейкі |
|---|
|
У Вялейцы разьмяшчаецца 43-ці вузел сувязі ВМФ Расеі (54°27′50″ пн. ш. 26°46′40″ у. д. / 54.46389° пн. ш. 26.77778° у. д.), які забясьпечвае сувязь на звышдоўгіх частасьцях Галоўнага штабу ВМФ з атамнымі падводнымі лодкамі, што знаходзяцца на баявым дзяжурстве ў водах Атлянтычнага, Індыйскага і часткова Ціхага акіянаў.
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
На беразе Вялейскага вадасховішча знаходзіцца зона адпачынку дзяржаўнага значэньня «Вялейка». У месьце — гасьцініца «Вілія».
- Вялейскі краязнаўчы музэй
- Выстаўная заля беларускага мастака Н. Сілівановіча
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
- Гістарычная забудова (кан. ХІХ — пач. ХХ ст.; фрагмэнты)
- Касьцёл Узвышэньня Сьв. Крыжа. Помнік архітэктуры нэаготыкі. Час будвы: 1906—1913. Архітэктар: Аўгуст Клейн
- Могілкі габрэйскія
- Царква Прападобнай Марыі Эгіпэцкай (1865)
- Чыгуначная станцыя (1-я пал. ХХ ст.)
[рэдагаваць] Страчаная спадчына
- Касьцёл кармэлітак (XVIII ст.)
[рэдагаваць] Галерэя
- Краявіды Вялейкі
[рэдагаваць] Месты-сябры
Мажайск, Расея
Вілмар, ЗША
Пераяслаў-Хмяльніцкі, Украіна
Астара, Азэрбайджан
Уязд, Польшча
Валдай, Расея
Абэрхаўзэн, Нямеччына
[рэдагаваць] Вядомыя асобы
- Зьміцер Казлоўскі (нар. 1985) — беларускі бард
- Валеры Пазднякоў (нар. 1963) — беларускі археоляг, гісторык
- Аляксандар Уласаў (1874—1941) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст, эканаміст
- Аляксей Чубат (нар. 1979) — беларускі паэт
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ a b c Перепись населения — 2009. Минская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Юрась Бушлякоў, Вінцук Вячорка, Зьміцер Санько, Зьміцер Саўка. Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. — Вільня—Менск, 2005. С. 23.
- ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 51.
- ^ a b Эліза Волат-Лужынская. Гісторыя мястэчка Вялейка // «Вілейскі краязнаўчы зборнік» (Ефимова Н. А., научный сотрудник Вилейского историко-краеведческого музея. История Вилейки 15—18 веков. С. 28—45)
- ^ Знойдзеная новая дата заснавання Вялейкі на Vialejka.org
- ^ a b c d Валерый Пазднякоў. Вілейка // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 408
- ^ Вилейка // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
- ^ Гісторыя ўзнікнення і развіцця Вілейкі на Vialejka.org
- ^ Вілейка // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
- ^ Edmund Callier. Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831. — Poznań: Drukarnia Dziennika Ponzańskiego, 1887. S. 74. (.djvu) (пол.)
- ^ Геральдика на Вилейский районный исполнительный комитет
- ^ a b c Wilejka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. S. 464.
- ^ Вилейка // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. Санкт-Петербург, 1890—1907.
- ^ Вілейка // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
- ^ Генадзь Каханоўскі. Вілейка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 268.
- ^ Вилейка // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Вилейка // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ^ Генадзь Каханоўскі. Вілейка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 267.
[рэдагаваць] Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
- Wilejka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. S. 464—465.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Вялейка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Прагноз надвор’я ў м. Вялейка
- м. Вялейка на Radzima.org
- Інфармацыйны Незалежны сайт горада Вялейка
- Афіцыйны сайт парафіі касцёла Узвышэння Святога Крыжа горада Вілейкі
- Неафіцыйны iнфармацыйны сайт Вiлейкi
| Вялейскі раён | |
|---|---|
| Горад |
Вялейка
|
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню | |
| Былыя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі | |
|
Менская вобласьць |
||
|---|---|---|
| Раёны |
Барысаўскі · Бярэзінскі · Валожынскі · Вялейскі · Ігуменскі (Чэрвеньскі) · Капыльскі · Клецкі · Койданаўскі (Дзяржынскі) · Крупскі · Лагойскі · Любанскі · Маладэчанскі · Менскі · Мядзельскі · Нясьвіскі · Пухавіцкі · Салігорскі · Слуцкі · Смалявіцкі · Старадароскі · Стаўпецкі · Узьдзенскі
|
|
| Гарады / Месты |
Барысаў · Бярэзань · Валожын · Вялейка · Жодзіна¹ · Заслаўе · Ігумен (Чэрвень) · Капыль · Клецак · Койданаў (Дзяржынск) · Крупкі · Лагойск · Любань · Маладэчна · Мар’іна Горка · Менск² · Мядзел · Нясьвіж · Салігорск · Слуцак · Смалявічы · Старыя Дарогі · Стоўпцы · Узда · Фаніпаль
¹ абласное падпарадкаваньне; ² рэспубліканскае падпарадкаваньне |
|
| Мястэчкі |
Бобр · Вызна (Чырвоная Слабада) · Гарадзея · Зялёны Бор · Івянец · Крывічы · Мачулішчы · Нарач · Негарэлае · Плешчаніцы · Праўдзінскі · Радашкавічы · Рудзенск · Старобін · Сьвіслач · Сьмілавічы · Урэчча · Халопенічы
|
|
| Месты і мястэчкі гістарычнай Ашмяншчыны | |
|---|---|
|
Ашмяны ¹ (XVI ст.) ² · Баруны (1705) · Беніца · Будслаў · Вішнеў · Вішнеў (Завялейскі) · Валожын · Войстам · Вялейка (Куранец Стары) · Гадуцішкі · Гальшаны · Геранёны (25.05.1792) · Германішкі · Глыбокае · Граўжышкі · Груздава · Гудагай · Данюшава · Даўгінаў · Дуды · Дунілавічы · Жодзішкі (1774) · Жупраны · Забрэзьзе · Кабыльнік · Іўе · Камаі · Канвелішкі · Крывічы · Крэва (7.04.1559) · Куранец · Лаздуны · Лебедзева · Ліпнішкі (6.06.1633) · Лоск · Лучай · Лынтупы · Мосар · Мядзел (6.10.1762) · Параф’янава · Паставы · Пяршаі · Славенск · Смаргонь · Трабы · Солы · Суботнікі · Сурвілішкі · Сьвір · Сьвянцяны (1486) · Юрацішкі
|
|
| — ¹ Вылучаным пазначаюцца месты; — ² У дужках прыводзіцца час атрыманьня Магдэбурскага права | |