Вяльля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Рака
Вяльля
Вяльля
Рака Вяльля каля сутокаў з Нарачанкай
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Вялікае Поле
Вусьце Нёман
Краіны басэйну Беларусь, Летува
Даўжыня 498 км
Сярэднегадавы сьцёк 186 м³/с
Плошча басэйну 25,1 тыс. км²
Нахіл воднай паверхні 0,3 ‰
Месцазнаходжаньне
Вяльля на мапе
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Вяльля, Вілія (па-летувіску: Neris) — рака ў Беларусі і Летуве, правы прыток Нёмана. Даўжыня 498 км, у тым ліку ў Беларусі — 264 км. Плошча вадазбору 25,1 тыс. км², у тым ліку на тэрыторыі Беларусі — 11 тыс. км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 . Сярэднярочны расход вады ў вусьці каля 186 м³/с.

Зьмест

[рэдагаваць] Асноўныя прытокі

Амаль усе прытокі Вяльлі каналізаваныя. Усяго ў басэйне ракі больш за 40 каналаў агульнай даўжынёй каля 300 км.

[рэдагаваць] На рацэ

[рэдагаваць] Гідранімія

У старых летапісах згадваецца пад назвай Веля, або Велья, або Велея, т. б. «вялікая». Індаэўрапейскі корань назвы адсылае да значэньня «заходні кірунак» і культу продкаў, а значыць зьвязвае і з культам бога Вялеса.

Пасьля ўтварэньня Рэчы Паспалітай і павелічэньня ўплыву польскай культуры і польскай мовы назва ракі стала пісацца па-польску: Вілія або Вілья, што захавалася ў афіцыйным напісаньні да сёньняшніх дзён. Такім чынам, рака страціла свой першасны сэнс і набыла новы: Вілія — нібыта таму, што віляе.[2]

[рэдагаваць] Агульныя зьвесткі

Пачынаецца зь невялікага балота за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Вялікае Поле Докшыцкага раёну, перасякае мяжу зь Летувай за 2 км на паўночны захад ад вёскі Жарнэлі Астравецкага раёну, упадае ў Нёман на тэрыторыі Летувы каля места Коўна. На рацэ створана Вялейскае вадасховішча, частка вады якога па Вялейска-Менскай воднай сыстэме перапампоўваецца ў раку Сьвіслач.

Даліна зьвілістая, добра распрацаваная, у высокай плыні шырынёй 1—3 км, бліжэй да вусьця звужаецца да 0,2—0,4 км. Амаль на ўсім працягу тэрасы. Абалона ў высокай плыні ў асноўным забалочаная, шырыня яе 200—400 м, ніжэй перарывістая, шырынёй 50—70 м, месцамі да 600 м; на дзялянцы паміж вёскамі Стахі і Раздоры Вялейскага раёну шмат старыцаў.

Рэчышча ў вярхоўі моцназьвілістае, шырыня яго ад 1 м да 2 м, каля вусьця Вушы 40—60 м (месцамі да 100 м), да ўпадзення ракі Балошынка 60—70 м; шмат выспаў, адмелінаў, асяродкаў, трапляюцца парожыстыя дзялянкі. Берагі стромкія, у вярхоўі тарфяністыя. Веснавое разводзьдзе пачынаецца ў канцы сакавіка і доўжыцца каля 50 дзён.

Рэжым адметны інтэнсіўным веснавым разводзьдзем (каля 45 % рочнага сьцёку) і нізкім стаяньнем вады ў летнюю межань. Пасьля здачы ў эксплуатацыю Вялейскага вадасховішча ўзроўневы й сьцёкавы рэжым плаціны ў межах Беларусі зарэгуляваны. Замярзае ў высокай плыні ў пачатку сьнежня, у сярэдняй і нізкай — у канцы сьнежня — пачатку студзеня, крыгалом у 2-й палове сакавіка ад вусьця да вярхоўя. Сярэдняя тэмпэратура вады ўлетку 18—20 °С, найвялікшая ў ліпені (27,9 °С, 1956).

Азёры займаюць 2 % плошчы, большай часткай разьмешчаныя па правабярэжжы. Найбольш значныя зь іх: Нарач, Мястра, Сьвір, Вішнеўскае, Вялікая Швакшта.

[рэдагаваць] Рэльеф

Рэльеф прадстаўлены канцова-марэнавымі ўтварэньнямі, збытнымі пагорыстымі градамі і групамі грудоў з забалочанымі паніжэньнямі паміж імі. Найбольш узьнёслая паўднёва-ўсходняя частка вадазбору з адноснымі вышынямі да 100 м (асобныя груды Менскага ўзвышша) у ніжняй частцы пераходзіць у Нарачанска-Вялейскую нізіну.

[рэдагаваць] Расьліннасьць

Лясныя масівы распаўсюджаныя большай часткай у высокай і сярэдняй плынях і абмяжоўваюцца левабярэжжам ракі Нарачанка, ніжэй яны памяншаюцца і значна разрэджаныя. Агульная лясістасьць складае 30 %, у тым ліку 5 % складае забалочаны лес.

[рэдагаваць] Жывёльны сьвет

[рэдагаваць] Гаспадарчая дзейнасьць

На вадазборы праводзіліся мэліярацыйныя працы, у выніку якіх, па стане на 1 студзеня 2006 року 14.0% плошчы басэйну мэліяравана. Працягласьць адкрытай асушальнай сеткі складае 7790 км.[3]

[рэдагаваць] Крыніцы і заўвагі

  1. ^ Упадае ў паўднёвую затоку Вялейскага вадасховішча, перад будаўніцтвам вадасховішча ўпадала непасрэдна ў раку Вяльля.
  2. ^ Эліза Волат-Лужынская. Гісторыя мястэчка Вялейка // «Вілейскі краязнаўчы зборнік» (Ефимова Н.А., научный сотрудник Вилейского историко-краеведческого музея, «История Вилейки 15—18 веков», с. 28—45)
  3. ^ Гідрамэтцэнтар Беларусі(рас.)

[рэдагаваць] Літаратура

  • Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н.А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. — 135с.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Вяльлясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах