Вялікабрытанія (востраў)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Вялікабрытанія на мапе Эўропы
Вялікабрытанія (па-ангельску: Great Britain) — найбуйнейшы эўрапейскі востраў плошчай 218 595 км². На востраве разьмешчаная вялікая частка Злучанага Каралеўства: Англія, Шатляндыя і Ўэйлз.
Востраў мае працягласьць каля 900 км з поўначы на поўдзень. Абмываецца водамі Атлянтычнага акіяна на захадзе і поўначы, і Паўночнага мора — на ўсходзе. На поўдні аддзелены ад мацерыка пралівам Ля-Манш. Берагавая лінія астравоў моцна разьдзеленая шматлікімі залівамі (ф’ёрдамі на поўначы і рачнымі эстуарыямі на поўдні).
Найбуйныя паўастравы — Ўэйлз і Корнўал.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Вялікабрытанія (востраў) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў