Вялікае Княства Літоўскае

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

(Перанакіраваная з Вялікае княства Літоўскае)
Перайсьці да: навігацыя, пошук
Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае
Wielkie Księstwo Litewskie
Magnus Ducatus Lithuaniae
13 стагодзьдзе — 1791 Herb Rzeczpospolitej Obojga Narodow.svg
Сьцяг Літвы Герб Літвы
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: Гэй, ліцьвіны, Бог нам раіць!
Месцазнаходжаньне Літвы
Афіцыйная мова старабеларуская (да 1699), польская (ад 1699), лацінская
Сталіца Наваградак (ад 1240-х да 1323)
Вільня (ад 1323 году)
Найбуйнейшы горад Вільня
Урад Парлямэнцкая манархія
апошні вялікі князь
Станіслаў Аўгуст Панятоўскі
Плошча
 - Агульная
 - Адсотак вады

900 тыс. км. кв. (15 ст.) км²
Нязначны
Этнічны склад ліцьвіны, русіны, жмудзіны
Канфэсійны склад праваслаўныя, каталікі, вуніяты
Валюта талер
Часавы пас
 - улетку
EET (UTC+2)
EEST (UTC+3)
Незалежнасьць
 -Абвешчаная
 -Згубленая

9 ліпеня 1253
 1791
Дзяржаўны гімн «Багародзіца»

Вялі́кае кня́ства Літо́ўскае, Ру́скае й Жамо́йцкае (па-лацінску: Magnus Ducatus Lithuaniae, па-польску: Wielkie Księstwo Litewskie; іншыя назвы: Вялі́кая Лі́тва, Вялікалі́тва) — сярэднявечная дзяржава на тэрыторыі сучасных Беларусі, Летувы, Украіны, да 1569) і частак Расеі (Смаленшчына, Браншчына, Куршчына да 16 стагодзьдзя) й Польшчы (Беласточчына, частка сучаснага Люблінскага ваяводзтва), утвораная ў 1253 годзе. З 1569 году ў складзе Рэчы Паспалітай. Першая сталіца — Наваградак, ад 1323Вільня.

Зьмест

Утварэньне

Межы старажытнай Літвы паводле М. Ермаловіча

Для заходніх зямель Русі 1213 стагодзьдзі былі пэрыядам фэадальнай раздробленасьці. Паступова фармуюцца фактары, якія падштурхоўвалі заходнерускія княствы да аб'яднаньня.

Тэндэнцыя да аб'яднаньня старажытных рускіх зямель была ўсеагульнай. Але раней яна пачала дзейнічаць менавіта на заходніх землях (па прычыне іх разьмяшчэньня на гандлёвых шляхах; тут не было т.зв. мангола-татарскага іга; на заходнія землі ў большай ступені ўплываў зьнешнепалітычны фактар у выглядзе двайной пагрозы з боку крыжакоў і мангола-татараў). Такім чынам, сукупнасьць унутраных і зьнешніх фактараў адрадзіла імкненьне заходнерускіх княстваў да кансалідацыі (зь яго фактычна былі выключаны паўночна-ўсходнія і паўднёвыя землі Русі). Аб'яднальнай сілай заходнерускіх княстваў выступіла ўлада Вялікіх князёў Літоўскіх.

У першай палове 13 стагодзьдзя пачынае стварацца цэнтралізаваная раньнефэадальная Літоўская дзяржава з моцнай вялікакняскай уладай. Яе ўзьнікненьне зьвязана зь імем літоўскага князя Міндоўга, які шляхам барацьбы аб'яднаў большасьць літоўскіх княстваў.

Працэс аб'яднаньня працягваўся больш за стагодзьдзе — ад другой чвэрці 13 стагодзьдзя да трэцяй чвэрці 14 стагодзьдзя на аснове пагадненьняў між літоўскімі й славянскімі князямі, дынастычных шлюбаў ды пры дапамозе ваеннай сілы.

Першымі ў склад ВКЛ трапляюць землі Верхняга Панямоньня, Чорная Русь, ці Новагародчына (Наваградак быў першай сталіцай княства). Полацак апынуўся ў складзе ВКЛ у 1307 годзе, Віцебск — у 1320, Турава-Пінскія землі — у пачатку 15 стагодзьдзя. Асабліва пасьпяхова аб'яднальны працэс ішоў пры Гедыміне, які княжыў ад 1316 да 1341. Ён перанёс Старарускую мадэль дзяржаўнага кіраваньня на ўсё княства. Рускі ўплыў адлюстроўваўся і на характары вайсковай справы. Старабеларуская мова (таксама завецца рускай або стараўкраінскай мовай) стала мовай дзяржаўных дакумэнтаў (жмудзіны пакуль ня мелі сваёй пісьменнасьці). Княства стала поліэтнічнай дзяржавай трох асноўных народаў — ліцьвінскага (цяперашнія беларусы, а таксама жыхары Віленшчыны, Смаленшчына, Браншчына, Куршчыны), русінскага (цяперашнія ўкраінцы) акрамя заходняй часткі, жамойцкага (жыхары Жмудзі), дзе славяне займалі прыкладна 11/12 тэрыторыі й складалі каля 80 % насельніцтва.

Асноўны артыкул: Утварэньне Вялікага княства Літоўскага

13-16-ае стагодзьдзі

У 1422 годзе пры Вітаўце да Вялікага княства Літоўскага была канчаткова далучана Жамойць, утворана адмысловая аўтаномная адзінка — Жмудзкае староства.

Закладзены з самага пачатку існаваньня княства вялікі хіб у бок фэдэралісцкіх пачаткаў ня мог ня выклікаць у вялікакняскай улады ўзьнікненьня супрацьлеглай тэндэнцыі ў палітыцы — да цэнтралізацыі. Барацьба цэнтралісцкіх і фэадалісцкіх пачаткаў пранізвае ўсе ўнутрапалітычнае жыцьцё ў 1416 стагодзьдзях. Вынікам гэтай барацьбы былі крызісы дзяржаўнай улады, што пагражалі распадам дзяржавы. Першы крызіс узьнік пасьля сьмерці Гедыміна ў 1341, калі вялікім князем стаў яго любімы сын Еўнут. Найбольш моцныя зь ягоных братоў, Альгерд і Кейстут, зьверглі Еўнута. І хаця на вялікакняскі прастол быў ўзьведзены Альгерд, у княстве склаўся своеасаблівы дуалізм вярхоўнай улады. Другі палітычны крызіс узьнік у 1377 годзе пасьля сьмерці Альгерда. Пры падтрымцы Кейстута на вялікакняскі прастол быў ўзьведзены Ягайла, сын Альгерда. Аднак яго пазыцыі былі вельмі няўстойлівыя, і ў 1381 годзе Кейстут захапіў вярхоўную ўладу. Наступіў новы, трэці палітычны крызіс. Праз год Кейстут быў забіты Ягайлам. Ягайла ня змог перамагчы цэнтрабежныя тэндэнцыі й адолець палітычны крызіс сваімі сіламі й зрабіў стаўку на зьнешнюю сілу — Польшчу. У канцы 14 стагодзьдзя складваюцца ўмовы збліжэньня княства і Польшчы (гэтага патрабавала й зьнешняя небясьпека з боку Тэўтонскага ордэна). У 1385 годзе было падпісанае пагадненьне між княства і Польшчай — Крэўская унія. Ягайла стаў польскім каралём. Па сваіх умовах унія была інкарпарацыяй княства у Польшчу і вяла да каталіцкай экспансіі на літоўскіх землях. Незадаволеныя літоўскія фэадалы пачынаюць барацьбу супраць уніі. Яе ўзначалілі спачатку Андрэй Альгердавіч, потым сын Кейстута Вітаўт. Барацьба завяршылася падпісаньнем Востраўскага пагадненьня (1392) аб падзеле ўлады паміж Ягайлам і Вітаўтам. Яна значна карэктавала Крэўскую унію: Вялікаму княству было гарантавана адасобленае дзяржаўнае існаваньне, але ў зьвязе з Польшчай і пад верхаўладзьдзем польскага караля. Юрыдычна палітычная самастойнасьць княства пры уладзе польскага караля была аформленая падпісаньнем Гарадзельскай уніі у 1413 годзе. Супрацьстаяньне бакоў прывяло да грамадзянскай вайны, якая выбухнула пасьля сьмерці Вітаўта і працягвалася ад 1431 да 1436. Падчас вайны былі прынятыя прывілеі польскага караля (1432) і вялікага князя (1434), якія пашыралі правы праваслаўных фэадалаў (забарона займаць вышэйшыя дзяржаўныя пасады захоўвалася).

Вонкавая палітыка

Вонкавая палітыка Вялікага княства літоўскага не была свабоднай ад уплыву на яе ўнутрыпалітычных працэсаў у дзяржаве. Унія з Польшчай (1385), нягледзячы на складаныя ўнутраныя вынікі, умацавала міжнародныя пазыцыі дзяржавы. Галоўнымі ворагамі, зь якімі даводзілася весьці напружаную барацьбу, былі Тэўтонскі й Лівонскі ордэны. У 1409 годзе пачалася «вялікая вайна» паміж Польшчай, ВКЛ, з аднаго боку, і Тэўтонскім ордэнам — з другога. Вырашальная бітва адбылася пад Грунвальдам у 1410, пасьля чаго нямецкая агрэсія была спыненая.

У 1415 стагодзьдзях працягваліся набегі татар на тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага. Значнай падзеяй у барацьбе зь імі быў разгром Альгердам мангола-татар на рацэ Сінія Воды (1362), далучэньне да ВКЛ Кіеўшчыны, Падоліі. У 1455 годзе атрады мангола-татар былі разьбітыя войскамі кіеўскага князя Сямёна Алелькавіча. На гэтым набегі Залатой Арды на тэрыторыю княства практычна спыніліся.

З другой паловы 15 стагодзьдзя ў зьнешняй палітыцы Вялікага княства Літоўскага паўстае пытаньне ўзаемаадносін з мацнеючым суседам на поўдні — Крымскім ханствам. Першапачаткова адносіны былі добрыя, але калі ханам стаў Менглі-Гірэй (1468), ён па дамоўленасьці з Маскоўскім княствам пайшоў вайной на Кіеўскія землі і ўзяў Кіеў. Пад націскам крымскіх татар паўднёвыя межы княства адступілі на поўнач. Толькі за пэрыяд ад 1500 да 1569 году татары зрабілі на літоўскія землі 45 набегаў, у 1505 годзе дайшлі да Менску й Наваградка, у 1521 годзе спустошылі землі паміж Слуцкам і Менскам. У 1527 годзе літоўскімі й русінскімі атрадамі было нанесена паражэньне крымскім татарам пад Каневам на Ўкраіне. Ад гэтага моманту пагрозы з боку Крымскага княства больш не было. Пазьней татарскія ханствы выкарыстоўваліся княствам у якасьці інструмэнта ўсходняй палітыкі.

Напрыканцы 15 стагодзьдзя абвастрыліся адносіны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Маскоўскім княствам. Прычыны — завяршэньне палітычнага аб'яднаньня Паўночна-ўсходняй Русі пад уладай Масквы (вылучыліся два цэнтры аб'яднаньня рускіх зямель — ВКЛ і Маскоўская дзяржава), — асаблівасьці вырашэньня канфэсійнага пытаньня ў Вялікім княстве, наступ каталіцызму падштурхнулі літоўскіх фэадалаў да пераходу пад уладу Масквы. Канфрантацыя паміж Маскоўскім княствам і Вялікім княствам Літоўскім неаднаразова прыводзіла да войнаў (1492—1494, 1500—1503, 1507—1508, 1512—1522, 1534—1537).

Такім чынам, зьнешняя палітыка ВКЛ была складанай і супярэчлівай, прыярытэты ў ёй мяняліся. У 14—15 стагодзьдзях — гэта барацьба супраць крыжакоў (Тэўтонскі ордэн) і татарскімі ханствамі (Залатой Ардой, Вялікай Ардой, Крымскім ханствам) і пашырэньне сваёй тэрыторыі, у канцы 15 стагодзьдзя — 16 стагодзьдзі галоўным напрамкам зьнешнепалітычнай дзейнасьці ВКЛ сталі адносіны, а па сутнасьці канкурэнтная барацьба з мацнеючым Маскоўскім княствам. Страта 1/4 тэрыторыі Вялікім княствам у гэтай барацьбе сьведчыла пра значнае аслабленьне апошняга і вымушала яго да больш цеснага саюза з Польшчай.

Вялікае княства Літоўскае у складзе Рэчы Паспалітай

Мапа Вялікага княства Літоўскага ў 17 стагодзьдзі

Рэч Паспалітая была канстытуцыйнай, саслоўнай манархіяй. Улада разьмяркоўвалася паміж дзьвюхпалатным парлямэнтам (магнатамі й шляхтай) і каралём. Іншыя саслоўі ніякіх палітычных правоў ня мелі. Пасьля Люблінскай уніі Вялікае княства вяло жорсткую барацьбу за незалежнасьць і тэрытарыяльную цэласнасьць. Удалося захаваць рэшткі тэрыторыі былой дзяржавы, а таксама рэшткі дзяржаўнасьці і аўтаномію ў межах саюзнай дзяржавы. Дзьве краіны захавалі ранейшыя назвы: Вялікае княства Літоўскае і Польская карона, а таксама свае законы, улады, органы выканаўчай улады, судовыя сыстэмы, мясцовае самакіраваньне, фінансы, узброеныя сілы і да канца 17 стагодзьдзя дзяржаўныя мовы.

Трэці Статут Вялікага княства Літоўскага, 1588

У апошнім статуце Вялікага княства Літоўскага, выдадзеным у 1588 годзе, абвяшчалася дзяржаўная самастойнасьць, тэрытарыяльная цэласнасьць, забаранялася іншаземцам у княстве набываць землі, маёнткі, займаць дзяржаўныя пасады. Пры спрыяльных абставінах магнаты княства змагаліся за поўную самастойнасьць, рабілі змовы з мэтай аднавіць поўную незалежнасьць. Вялікае княства Літоўскае было ліквідавана з прыняцьцем Канстытуцыі 1791 году. Пад час вайны з Францыяй (1812) у Вільні па загадзе Напалеона быў ўтвораны Часовы ўрад пад назвай «Камісія Вялікага княства Літоўскага» як орган адміністрацыйнага кіраваньня акупаванай тэрыторыі Літвы.

У 1596 годзе была прынятая Берасьцейская унія. Створаная ўніяцкая царква падпарадкоўвалася Ватыкану. Літоўская шляхта перайшла ў каталіцызм, а вернікамі ўніяцкай царквы сталі сяляне й гарадзкія нізы. Уніяцкая царква была ліквідавана ў 1839 годзе, пасьля таго, як землі Вялікага княства адышлі да Расейскай Імпэрыі.

Не было стабільнасьці й ў сацыяльна-эканамічным разьвіцьці Беларусі ў 16—18 стагодзьдзях. Адсутнасьць нацыянальнага адзінства, сацыяльныя, этнічныя, рэлігійныя супярэчнасьці, фэадальныя міжусобіцы прывялі да эканамічнага заняпаду. Шматлікія войны вялі да разбурэньня гарадоў і вёсак, фізычнага зьнішчэньня насельніцтва. У другой палове 16—першай палове 17 стагодзьдзя на тэрыторыі княства была праведзеная аграрная рэформа (устава на валокі, якую падпісаў Жыгімонт II Аўгуст; валока складала 30 моргаў ці 21,37 га; пад фальварак адводзілася 8—15 валок). Усталявалася фальварачная сыстэма гаспадараньня. Адбываецца канчатковае запрыгоньваньне сялян, значна павялічваецца прыгонны ўціск, растуць даходы шляхты. У выніку рэформы ў цэнтральнай і заходняй Беларусі разбураецца сялянская абшчына, укараняецца падворнае землекарыстаньне, зьмяніліся катэгорыі сялян (цяглыя, асадныя, агароднікі, слугі), іх эканамічнае й прававое становішча. Ідзе павелічэньне тэрыторыі землеўладаньняў сьвецкіх магнатаў, адначасова назіраецца залог іх маёнткаў. Гэта нараджае ў другой палове 18 стагодзьдзя тэндэнцыю да пераўтварэньня фэадальнай формы ўласнасьці на зямлю ў буржуазную. Побач з залогам зямлі ўзьнікаюць такія зьявы, як арэнда зямлі, мануфактуры ды іншыя, што сьведчыць аб зараджэньні капіталістычнай формы гаспадараньня, дыфэрэнцыяцыі вёскі.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі