Вялікалуцкі раён
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Вялікалуцкі раён Великолукский район |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Расея |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Пскоўскую вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Вялікія Лукі |
| Дата ўтварэньня | 9 верасьня 1927 |
| Насельніцтва | 23 400 |
| Плошча | 2960 км² |
| Месцазнаходжаньне Вялікалуцкага раёну | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC +3 |
| Код аўтам. нумароў | 60 |
Вялікалуцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Пскоўскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Вялікія Лукі.
Зьмест |
Геаграфія [рэдагаваць]
Плошча раёну — 2960 км².
Раён мяжуе на ўсходзе з Куньінскім раёнам, на поўдні — з Усьвяцкім, на паўднёвым захадзе — зь Невельскім, на захадзе — з Новасакольніцкім раёнамі Пскоўскай вобласьці; на поўначы і паўночным усходзе — з Цьвярской вобласьцю.
Асноўныя рэкі — Ловаць, Кунья, Насва.
Гісторыя [рэдагаваць]
Раён утвораны 9 верасьня 1927 у складзе Вялікалуцкай акругі Ленінградзкай вобласьці, увабраўшы ў сябе частку земляў Вялікалуцкага і Таропецкага паветаў скасаванай Пскоўскай губэрні. У 1929 перададзены ў склад Заходняй вобласьці з цэнтрам у Смаленску, ад 1935 у складзе Калінінскай вобласьці. У 1944 увайшоў у склад Вялікалуцкай вобласьці, а пасьля яе ліквідацыі ў 1957 — у склад Пскоўскай вобласьці.
Дэмаграфія [рэдагаваць]
Насельніцтва раёну складае 23,4 тыс. чалавек (без райцэнтру), у Вялікіх Луках жывуць каля 98 тыс. Усяго налічваецца 466 населеных пунктаў.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел [рэдагаваць]
У складзе раёну маецца 11 сельскіх паселішчаў:
- Мар'інскае сельскае паселішча
- Шалкоўскае сельскае паселішча
- Перасьлегінскае сельскае паселішча
- Усьпенскае сельскае паселішча
- Купуйскае сельскае паселішча
- Боркаўскае сельскае паселішча
- Лычоўскае сельскае паселішча
- Парэцкае сельскае паселішча
- Горыцкае сельскае паселішча
- Букроўскае сельскае паселішча
- Чарпескае сельскае паселішча
Эканоміка [рэдагаваць]
Транспарт [рэдагаваць]
Працягласьць аўтамабільных шляхоў раёну — 548 км (зь іх 73 % — з асфальтабэтонным пакрыцьцём). З усходу на захад раён перасякае аўтамагістраль «Балтыя» Масква — Валакаламск — да мяжы з Латвіяй. Па тэрыторыі раёну праходзяць чыгуначныя лініі Масква — Рыга і Балагое-Маскоўскае — Вялікія Лукі — Полацак. Усе чыгункі аднакалейныя і неэлектрыфікаваныя.
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Сядзіба Корвін-Крукоўскіх у в. Палібіна.
Вядомыя асобы [рэдагаваць]
- Соф'я Кавалеўская — правяла дзяцінства ў фамільным маёнтку бацькі ў вёсцы Палібіна.
- Ганна Корвін-Крукоўская (Жаклар) — рэвалюцыянэрка і пісьменьніца — дачка генэрал-лейтэнанта В. Корвін-Крукоўскага (1847—1887). Была замужам за францускім журналістам, рэвалюцыянэрам - блянкістам Віктарам Жакларам. Удзельніца Парыскай камуны 1871.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
|
|||||||||||||