Вялікая Айчынная вайна
Вялі́кая Айчы́нная вайна́ (22 чэрвеня 1941 — 9 траўня 1945) — вайна Савецкага Саюза супраць нацысцкай Нямеччыны і яе эўрапейскіх саюзьнікаў — Вугоршчыны, Італіі, Румыніі, Славаччыны, Фінляндыі, Харватыі; важнейшая частка Другой сусьветнай вайны. Працягвалася 1418 дзён і начэй. Храналягiчныя межы II сусьветнай вайны: 1 верасьня 1939 — 2 верасьня 1945. Храналягiчныя межы Вялікай Айчыннай вайны: 22 чэрвеня 1941 — 9 траўня 1945.
Зьмест |
[рэдагаваць] Перадумовы
3 сярэдзiны 30-х гг. сьвет пачаў уцягвацца ў новую вайну. Грамадзянская вайна ў Гішпанii, агрэсiя Iталii супраць Эфiёпii, Японii супраць Кiтая, далучэньне да Трэцьцяга Райху Аўстрыi, затым Мюнхэнская змова, у вынiку якой Чэхаславаччына зьнiкла з карты Эўропы, — такiя трагiчныя вехi разьвязваньня другой сусьветнай вайны. Калi ў канцы 1938 г. нацысцкая Нямеччына пачала дыпляматычны наступ на Польшчу, стварыўшы данцыгскую крызу i рыхтуючыся да вайны, урад СССР у сакавiку 1939 г. пачаў у Маскве перамовы з прадстаўнiкамi ўрадаў Ангельшчыны i Францыi аб заключэньнi дамовы аб узаемнай дапамозе. Дэлегацыя СССР прапанавала акрамя заключэньня пакту аб узаемнай дапамозе аказаць падтрымку ўсiм усходнеэўрапейскiм краiнам, якiя мяжуюць з СССР. Такi крок стаў бы эфэктыўным пачаткам працэсу стварэньня сыстэмы мiжнароднай бясьпекi ў Эўропе i сьвеце. Польшча адмовiлася ад такой прапановы. Падчас перамоваў ваенных мiсыяў СССР, Ангельшчыны i Францыi аб арганiзацыi сумеснай абароны супраць агрэсii ў Эўропе кiраўнiк савецкай дэлегацыi К. Варашылаў 14 жнiўня 1939 г. пры заключэньнi дамовы аб узаемнай дапамозе i ваеннай канвэнцыi паставiў умову: прапусьцiць савецкiя войскi праз польскую тэрыторыю, каб яны маглi непасрэдна сутыкнуцца з ворагам, калi ён нападзе на Польшчу, або праз румынскую, калi агрэсар нападзе на Румынiю. Гэта прапанова не была прынята. Мiнiстр замежных спраў Польшчы заявiў, што яго ўрад такую дамову заключаць не зьбiраецца. Тым часам становiшча паблiзу мяжы СССР абвастрылася. 22 сакавiка 1939 г. гiтлераўцы занялi Клайпедзкую вобласьць. Летува заключыла дамову зь Нямеччынай. Былi заключаны дамовы аб ненападзе Нямеччыны зь Летувой i Эстонiяй. У летнiя месяцы 1938 i 1939 гг. Чырвонай Армii давялося адбiваць японскую агрэсiю ля возера Хасан, ракi Халхiн-Гол. У такiх абставiнах I. Сталiн i В. Молатаў самастойна прынялi рашэньне аб заключэньнi зь Нямеччынай дамовы аб ненападзе i спынiлi перамовы з Ангельшчынай i Францыяй. 23 жнiўня 1939 г. ў Маскве В. Молатаў i I. Рыбентроп у прысутнасьцi I. Сталiна падпiсалi акт аб ненападзе тэрмiнам на 10 гадоў. Да яго быў прыкладзены сакрэтны пратакол, якiм разьмяжоўвалiся сфэры ўплыву Нямеччыны i СССР. Паводле тэксту пратакола Летува першапачаткова была ўключана ў сфэру ўплыву Нямеччыны, а Вiльня аднесена да Летувы. Заходняя Беларусь i частка Польшчы на ўсход ад р. Нараў, Вiсла, Сан, а таксама Фiнляндыя, Эстонiя, Латвiя i Бесарабiя ўвайшлi ў сфэру ўплыву СССР. Лёс Польшчы аўтары сакрэтнага пратакола дамовiлiся вырашыць у парадку дружалюбнай двухбаковай згоды. Ад дэпутатаў Вярхоўнага Савета СССР гэты сакрэтны пратакол быў скрыты.
На другi дзень пасьля ратыфiкацыi дамовы Вярхоўным Саветам СССР, 1 верасьня 1939 г., германскiя войскi без абвяшчэньня вайны напалi на Польшчу. 3 верасьня Францыя i Ангельшчына аб’явiлi вайну Нямеччыне. Пачалася Другая сусьветная вайна. Мужнае супрацiўленьне польскай армii ля Вестэрплятэ, Гдынi, Модлiна, Варшавы не змагло процiстаяць армii гiтлераўскага райху. Польскi ўрад i камандаваньне не змаглi арганiзаваць эфэктыўную абарону i на трэцi тыдзень пасьля пачатку вайны пакiнулi краiну. Праз два тыднi нямецкiя войскi акупавалi ўсю Польшчу, а 14 верасьня Берасьце.
[рэдагаваць] Далучэньне Заходняй Беларусі
[рэдагаваць] Дамова аб сяброўстве i межах
Дамова аб сяброўстве i межах памiж Нямеччынай i СССР была падпiсана 28 верасьня 1939 г. Пакт аб ненападзе i дамова аб сяброўстве i межах памiж Нямеччынай i СССР, сакрэтныя пратаколы да iх падлягалi хуткай ратыфiкацыi; абвяшчалi неабмежаваны нэўтралiтэт у выпадку вайны з трэцяй дзяржавай; негатыўна паўплывалi на мiжнародны рабочы рух; падзялiлi Эўропу на сфэры ўплыву памiж Нямеччынай i СССР; «разьвязалi рукi» Германіі для пачатку адкрытых ваенных дзеяньняў у Эўропе. 28 верасьня 1939 г. у Маскве была падпiсана дамова памiж СССР i Нямеччынай аб сяброўстве i межах, па якiм ўсталёўвалася новая заходняя мяжа Савецкага Саюза па так званай «лiнii Керзана». У сакрэтным дадатковым пратаколе была запiсана дамоўленасьць аб уваходзе тэрыторыi Лiтвы ў сфэру ўплыву СССР у абмен на Люблiнскае i частку Варшаўскага ваяводзтваў, якiя ўвайшлi ў сфэру ўплыву Германii. 7 кастрычнiка 1939 г. па рашэньнi ўрада СССР Летуве былi перададзены Вiльня i Вiленскае ваяводзтва, а ўлетку 1940 г. — Сьвянцянскi i Гадуцiшкаўскi раёны, частка Астравецкага, Ашмянскага, Пастаўскага i Сьвiрскага раёнаў.
[рэдагаваць] Напад на Польшчу
- Асноўны артыкул: Нямецка-польская вайна 1939 году
- Асноўны артыкул: Савецка-польская вайна 1939 году
Нагода-зачэпка, выкарыстаная Нямеччынай для нападу на Польшчу 1 верасьня 1939 г. — iнспiрыраваны нямецкiмi сьпецслужбамi напад на радыёстанцыю ў Глейвiцэ.
Нямецкае кiраўнiцтва падштурхоўвала савецкi бок хутчэй выступiць супраць Польшчы, каб ускласьцi адказнасьць за вайну i на СССР. Але Сталін, каб стварыць уражаньне нэўтралiтэту, адцягваў выступленьне. Толькi 17 верасьня 1939 г., калi польская армiя ў цэлым была разьбiтая, савецкi ўрад аддаў распараджэньне камандаваньню Чырвонай Армii перайсьцi мяжу i ўзяць пад сваю абарону жыцьцё i маёмасьць насельнiцтва Заходняй Украiны i Заходняй Беларусi. Чырвоная Армiя прасоўвалася хутка. Месцамi ёй дапамагала насельнiцтва, дзейнiчалi партызанскiя групы. Пераважная большасьць польскiх войскаў здавалася бяз бою. У час паходу ў Заходнюю Украiну i Заходнюю Беларусь загiнула 737 i было паранена 1862 салдаты i афiцэры Чырвонай Армii. Да 25 верасьня Заходняя Беларусь была цалкам занята Чырвонай Армiяй. Ужо 22 верасьня генэрал Гудэрыян i камбрыг Крывашэiн на галоўнай вулiцы Берасьця прынялi парад германскiх i савецкiх войскаў, затым савецкiя войскi былi адведзены за Буг. Падобныя парады адбылiся ў Львове i Пiнску.
Галоўнакамандуючы Войска Польскага Э. Рыдз-Сьмiглы 17 верасьня 1939 г. у час пачатку паходу Чырвонай Армii ў Заходняй Беларусi загадаў сваiм падначаленым: ухiляцца ад узброеных сутычак з Чырвонай Армiяй; аказваць супрацiўленьне ў выпадку адкрытага нападу Чырвонай Армii; аказваць супрацiўленьне ў выпадку спроб раззбраеньня Чырвонай Армiяй.
[рэдагаваць] Мерапрыемствы на далучанай тэрыторыі
Усьлед за Чырвонай Армiяй у Заходнюю Беларусь для ўсталяваньня Савецкай улады з усходнiх раёнаў было накiравана на партыйную работу 1500, на камсамольскую, савецкую, гаспадарчую − 1200 камунiстаў i камсамольцаў, сотнi работнiкаў НКУС, якiя ня ведалi мясцовага ўкладу жыцьця, звычаяў, асаблiвасьцяў мовы, а таму не карысталiся даверам мясцовага насельнiцтва. Ва ўсiх гарадах i паветах былi створаны часовыя кіраўніцтвы, у вёсках — сялянскiя камiтэты зь мясцовых актывiстаў, прадстаўнiкоў Чырвонай Армii i прысланых з усходнiх раёнаў камунiстаў i камсамольцаў. Яны стварылi атрады рабочай гвардыi, мiлiцыi, бралi на ўлiк фабрыкi i заводы, усталёўвалі рабочы кантроль, займалiся забесьпячэньнем, медыцынскiм абслугоўваньнем. Сялянскiя камiтэты дзялiлi памешчыцкую зямлю сярод безьзямельных i малазямельных сялян, якiя атрымалi 431 тыс. га зямлi, iм было перададзена 14 тыс. коней i 33,4 тыс. кароў.
5 кастрычнiка 1939 г. Часовая ўправа Беластока зьвярнулася да ўсiх часовых упраў краю з прапановай склiкаць сход для вырашэньня пытаньняў дзяржаўнага ладу. 3 прадстаўнiкоў часовых упраў быў створаны камiтэт па арганiзацыi выбараў, якiя адбылiся 22 кастрычнiка 1939 г. 3 926 абраных дэпутатаў народнага сходу 563 былi зь сялян, 197 — з рабочых, 166 — з iнтэлiгенцыi i iншых слаёў насельнiцтва. Сярод дэпутатаў было: 621 беларус, 127 палякаў, 72 яўрэi, 43 рускiх, 53 украiнцы i 10 прадстаўнiкоў iншых нацыянальнасьцяў.
28-30 кастрычнiка 1939 г. ў Беластоку адбыўся народны сход Заходняй Беларусi. Ён прыняў дэклярацыi аб абвяшчэньнi Савецкай улады на ўсёй тэрыторыi Заходняй Беларусi, канфiскацыi памешчыцкiх зямель, нацыяналiзацыi банкаў i буйной прамысловасьцi. Сход пастанавiў прасiць Вярхоўны Савет СССР, Вярхоўны Савет БССР прыняць Заходнюю Беларусь у склад СССР i БССР. Народны сход выбраў паўнамоцную камiсiю з 66 чалавек для перадачы Вярхоўным Саветам СССР i БССР яго рашэньняў. 2 лiстапада 1939 г. сэсiя Вярхоўнага Савета СССР i 12 лiстапада сэсiя Вярхоўнага Савета БССР прынялi законы аб уключэньнi Заходняй Беларусi ў склад СССР i ўзьяднаньнi яе з БССР.
У лiстападзе-сьнежнi 1939 г. адбылася нацыяналiзацыя прадпрыемстваў i банкаў. Былi нацыяналiзаваны не толькi буйныя i сярэднiя прадпрыемствы, але i большая частка дробных, што пярэчыла рашэньням народнага сходу Заходняй Беларусi. Аднаўлялiся i рэканструявалiся прадпрыемствы, будавалiся новыя фабрыкi i заводы. Дробныя прадпрыемствы i рамесна-саматужныя майстэрнi былi аб’яднаны ў больш буйныя, павялiчылася колькасьць рабочай клясы, паступова лiквiдавалася беспрацоўе. К канцу 1940 г. ў заходнiх абласьцях БССР дзейнiчалi 392 прамысловыя прадпрыемствы з колькасьцю рабочых больш 20 чалавек. Аб’ём сукупнай прадукцыi ў параўнаньнi з 1938 г. павялiчыўся больш чым у 2 разы. Да вайны было створана 1115 калгасаў, якiя аб’ядналi 6,7% гаспадарак i 7,8% зямлi. Iх абслугоўвалi 101 МТС, у якiх налiчвалася 997 трактараў, 368 сеялак, 193 аўтамашыны. На землях лепшых маёнткаў былi арганiзаваны 28 саўгасаў.
У заходнiх абласьцях была ўведзена савецкая сыстэма сацыяльнага забесьпячэньня, бясплатнае медыцынскае абслугоўваньне насельнiцтва, адкрыта шмат палiклiнiк, бальнiц, дыспансэраў. У 1940/41 навучальным годзе дзейнiчала 5958 агульнаадукацыйных школ, зь якiх 4500 вялi навучаньне на беларускай мове, 5 iнстытутаў, 25 сярэднiх спэцыяльных навучальных устаноў. К канцу 1940 г. працавалi 5 драматычных тэатраў, 100 кiнатэатраў i 121 кiнаўстаноўка, 92 дамы культуры, 220 бiблiятэк. Сям’ю беларускiх лiтаратараў папоўнiлi П. Пястрак, М. Танк, В. Таўлай, М. Машара, М. Васiлёк, М. Засiм i iнш. Былi адкрыты абласныя тэатры ў Берасьці, Беластоку, Баранавiчах, Пiнску.
У сьнежнi 1939 г. — студзенi 1940 г. быў уведзены новы адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльны падзел Заходняй Беларусi, створаны Баранавiцкая, Беластоцкая, Берасьцейская, Вiлейская i Пiнскiя вобласьцi i раёны (101), а ў лютым — сакавiку 1990 г. — сельсаветы, партыйныя i камсамольскiя арганiзацыi. Мясцовыя ворганы ўлады ў заходнiх абласьцях апынулiся ў рэчышчы сталiнскай камандна-адмiнiстрацыйнай сыстэмы i сталi яе састаўной часткай. Гэта адбiлася на мэтадах работы i ходзе сацыяльна-эканамiчных пераўтварэньняў.
Пераход да калектывiзацыi выклiкаў супрацiўленьне часткi заможных сялян. Вялася антыкалгасная агiтацыя, былi выпадкi падпалу калгасных будынкаў, асобных тэрарыстычных актаў. Але ў цэлым барацьба супраць калгасаў у заходнебеларускай вёсцы не дасягнула значных памераў. У адносiнах да кулацтва праводзiлася палiтыка абмежаваньня. У красавiку 1941 г. для заходнiх абласьцей БССР былi ўстаноўлены нормы землекарыстаньня ў памеры 10, 12, 15 га зямлi ў залежнасьцi ад мясцовых умоў. У некаторых раёнах ворганамi НКУС ва ўсходнiя раёны была выселена частка заможных сялян, але ў большасьцi раёнаў высяленьне не праводзiлася.
[рэдагаваць] Рэпрэсіі
Адначасова зь мерапрыемствамi па пашырэньнi сацыяльнай базы новай улады рэпрэсiўны апарат сталiнскай дыктатуры ўзмоцнена выкарчоўваў «ворагаў народа», «выкараняў» перажыткi i iншадумства сярод насельнiцтва. Адразу пасьля ўступленьня Чырвонай Армii на тэрыторыi Заходняй Беларусi пачалiся палiтычныя рэпрэсii. На 22 кастрычнiка было арыштавана 4315 памешчыкаў, капiталiстаў, прадстаўнiкоў былой польскай адмiнiстрацыii, палiцэйскiх, кiраўнiкоў палiтычных партый i арганiзацыяў. Па рашэньнi НКУС СССР па справах ваеннапалонных i арыштаваных у красавiку — маi 1940 г. былi расстраляны 21 857 чалавек, у тым лiку 14 700 тых, хто знаходзiўся ў лягерах для ваеннапалонных у Казельску, Старабельску, Асташкаве, i 7305 — у iншых лягерах i турмах Заходняй Беларусi i Заходняй Украiны. 5 сьнежня 1939 г. СНК СССР прыняў сакрэтную пастанову аб высяленьнi з заходнiх абласьцей Украiны i Беларусi асаднiкаў i працоўнікаў лясной аховы. У пэрыяд першай дэпартацыi (10 лютага 1940 г.), у якой удзельнiчала 16 279 чалавек апэратыўна-каманднага саставу, было рэпрэсiравана 9584 гаспадаркi (50 732 чалавекi). У красавiку было рэпрэсiравана 26 777 чалавек. 29 чэрвеня 1940 г. ворганы НКУС БССР правялi трэцюю апэрацыю, на гэты раз па высяленьнi бежанцаў з заходнiх абласьцей. У гэты дзень было рэпрэсавана i пагружана ў вагоны 747 сямей (22 879 чалавек).
У 1939—1941 гг. на тэрыторыi заходнiх абласьцей iснавалi польскiя падпольныя арганiзацыi «Саюз барацьбы за незалежнасьць Польшчы», «Саюз узброенай барацьбы», «Саюз польскiх патрыётаў», «Стральцы», «Сокал», «Вызваленцы», «Партызанка» i iнш. Яны назапашвалi зброю, мелi радыёпрыёмнiкi, пiсалi i распаўсюджвалi антысавецкiя ўлёткі, у якiх заклiкалi палякаў да супрацiву акупантам-бальшавiкам, да падрыхтоўкi ўзброенага паўстаньня за аднаўленьне Польшчы, у складзе якой яны бачылi i Заходнюю Беларусь. За пэрыяд з кастрычнiка 1939 г. па лiпень 1940 г. было раскрыта i лiквiдавана 109 падпольных арганiзацыяў, якiя аб’ядноўвалi 3231 чалавека. У гэты час былi арыштаваны 5587 сяброў партыi ППС, Бунда, «Строннiцтва народова», ПОВ i iнш. У ноч з 19 на 20 чэрвеня 1941 г. была праведзена апэрацыя па арышце удзельнiкаў паўстанцкiх арганiзацыяў i выяўленьнi членаў iх сямен. Усяго было рэпрэсавана 24 412 чалавек. Такiм чынам, з кастрычнiка 1939 г. па 20 чэрвеня 1941 г. у заходнiх абласьцях Беларусi было рэпрэсавана за выключэньнем ваеннапалонных больш як 125 тыс. чалавек.
[рэдагаваць] Пачатак вайны
22 чэрвеня 1941 году а 4 гадзіне раніцы фашысцкая Нямеччына вераломна напала на Савецкі Саюз.
[рэдагаваць] Акупацыйны рэжым
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
Паўночна-заходнiя раёны Берасьцейскай вобласьцi i Беластоцкую вобласьць з гарадамi Горадня i Ваўкавыскам акупанты далучылi да Ўсходняе Прусii: паўднёвыя раёны Берасьцейскай, Пiнскай, Палескай i Гомельскай абласьцей па лiнii 20 км на поўнач ад чыгуначнай лiнii Берасьце-Гомель адышлi да райхскамiсарыята «Ўкраiна»: паўночна-заходнiя раёны Вiлейскай вобласьцi ўключылi ў генэральную акругу Летувы, Вiцебскую, Магiлёўскую, большую частку Гомельскай i ўсходнiя раёны Менскай абласьцей перадалi ў зону апэратыўнага тылу групы армiй «Цэнтар». У склад генэральнай акругi Беларусi ўвайшлi Баранавiцкая, частка Вiлейскай, Менскай, Берасьцейскай, Пiнскай i Палескай абласьцей, што складала 1/3 даваеннай тэрыторыi БССР. Гэта тэрыторыя была ўключана ў склад райхскамiсарыяту «Остлянд» i падзелена на 10 акруг: Баранавiцкую, Барысаўскую, Вiлейскую, Ганцавiцкую, Глыбоцкую, Лiдскую, Менскую, Навагрудскую, Слонiмскую, Слуцкую. Да верасьня 1941 г. тэрыторыя Беларусi была падпарадкавана вайсковай адмiнiстрацыi, яе кiраваньне захавалася пазьней на значнай частцы Усходняй i Цэнтральнай Беларусi.
[рэдагаваць] Акупацыйныя ворганы ўлады i самакiраваньня
Акупацыйныя ворганы ўлады i самакiраваньня на тэрыторыi Беларусi ў часы Вялiкай Айчыннай вайны:
- Генэральны камісарыят Беларусь;
- акругi (гэбiты; на чале — гэбiткамiсар);
- управы (гарадзкiя, раённыя, павятовыя — бургамiстр);
- валасныя ўправы (валасны старшыня);
- вёскi (стараста, солтыс, войт).
Генэральны камiсар Беларусi да верасьня 1943 г. — В. фон Кубэ. Забiты падчас тэрарыстычнай апэрацыi, рэалiзаванай беларускiмi партызанамi i падпольшчыкамi 22 верасьня 1943 г. Забойства Генэральнага камiсара Беларусi Вiльгэльма фон Кубэ 22 верасьня 1943 г. ажыцьцявiлi па заданьнi камандаваньня партызанскага атраду «Дзiмы»: Алена Мазанiк, Нiна Траян i Марыя Осiпава. Генэральны камiсар Беларусi пасьля верасьня 1943 г. — К. Готбэрг.
[рэдагаваць] Канец вайны
[рэдагаваць] Вынікі вайны
У час Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі было спалена 209 гарадоў. Быў амаль поўнасьцю разбураны Менск, у якім захавалася толькі 4—5 буйных будынкаў (гэта было прычынай прапаноў аб пераносе сталіцы ў Магілёў). Было разбурана і спалена каля 9200 вёсак (628 — з жыхарамі). Перасталі працаваць 10338 прамысловых прадпрыемстваў і амаль усе электрастанцыі.
Транспарт таксама знаходзіўся ў заняпадзе. Пасьля Рэйкавай вайны былі зьнішчаны амаль усе чыгуначныя шляхі.
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Беларусь у Другой сусьветнай вайне
- Вялікая Айчынная вайна на тэрыторыі Беларусі
- «Беларускае нацыянальнае падпольле падчас нямецкай акупацыі». Arche.
- «Польска-нямецкае „замірэньне“ на „Крэсах“». Arche.
| Гэта — накід артыкула па гісторыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Вялікая Айчынная вайна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў