Вялікая Фатра
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Вялікая Фатра | |
Острэдак, Вялікая Фатра |
|
| Вышыня | 1592 м н. у. м. |
|---|---|
| Краіна | |
| Месцазнаходжаньне | Жыліна, Банска Быстрыца |
| Горная сыстэма | Заходнія Карпаты |
| Кантынэнт | Эўропа |
| Найвышэйшы пункт | Острэдак |
| Даўжыня | 45 км |
| Геаграфічныя каардынаты | 48°54′6.2″ пн. ш. 19°04′44″ у. д. / 48.901722° пн. ш. 19.07889° у. д.Каардынаты: 48°54′6.2″ пн. ш. 19°04′44″ у. д. / 48.901722° пн. ш. 19.07889° у. д. |
| Вялікая Фатра на мапе Славаччыны
Вялікая Фатра
|
|
Вялікая Фатра (па-славацку: Veľká Fatra) — горны масіў у паўночнай Славаччыне, частка Фатранска-Татранскай вобласьці. Найвышэйшы пункт — гара Острэдак (1592 м). Цікава, што Вялікая Фатра ніжэй за Малую.
У 1971 годзе тэрыторыя Вялікай Фатры была абвешчаная запаведнікам, а з 1 красавіка 2002 году зьяўляецца Нацыянальным паркам. На тэрыторыі запаведніка расьце каля 1000 відаў рэдкіх расьлінаў, тут самы вялікі цісавы гай у Эўропе. Амаль 90 % тэрыторыі пакрыта букам, піхтай, таксама сутракаецца елка.
Значная частка хрыбта складзена з розных мэзазойскіх пародаў. Цэнтральная частка складаецца са сланцаў, паўднёвая і паўднёва-заходняя з вапняка і даляміта.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Вялікая Фатра — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула пра Славаччыну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |