Група Васьмі
Група Васьмі або Г8 (па-ангельску: Group of Eight, G8, часам сустракаецца назоў «Вялікая васьмёрка») — паводле большасьці азначэньняў, гэта група васьмі самых прамыслова разьвітых краін сьвету. Гэтак жа завуць і неафіцыйны форум лідэраў гэтых краін (Расея, ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Японія, Нямеччына, Канада, Італія) з удзелам Эўрапейскай Камісіі, у рамках якога ажыцьцяўляецца ўзгадненьне падыходаў да актуальных міжнародных праблем.
«Група Васьмі» не зьяўляецца міжнароднай арганізацыяй, яна не заснаваная на міжнароднай дамове, не мае статуту і сакратарыята. Рашэньні «васьмёркі» не маюць абавязковай сілы. Як правіла, гаворка ідзе аб фіксацыі намеру бакоў прытрымлівацца ўзгодненай лініі або аб рэкамэндацыях іншым удзельнікам міжнароднага жыцьця ўжываць вызначаныя падыходы ў рашэньні тых або іншых пытаньняў.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Група Васьмі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Інфармацыйны цэнтар «Групы Васьмі» (анг.)
- Афіцыйны расейскі сайт «Групы Васьмі» (рас.)
- Неафіцыйны расейскі сайт «Групы Васьмі» (рас.)
| Лідэры G8 | |
|---|---|