Вялікая камэта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вялікая камэта 1577 году над Прагай

Вялікімі камэтамі (па-ангельску: Great comets) завуць камэты, якія становяцца асабліва яркімі і прыкметнымі для зямнога назіральніка. У сярэднім, вялікая камэта зьяўляецца раз у дзесяцігодзьдзе.

Цяжка прадказаць, ці стане камэта «вялікаю», бо на яркасьць могуць моцна паўплываць розныя фактары. Але кажучы наагул, калі ў камэты вялікае і актыўнае ядро, яна падлятае блізка да Сонца і яно не перашкаджае яе назіраньню зь Зямлі, то ў камэты ёсьць усе шанцы атрымаць назву «вялікай».

Звычайна камэты атрымліваюць назву ў гонар іх першаадкрывальнікаў. Вялікія камэты традыцыйна завуцца паводле году назіраньня, напрыклад, «Вялікая камэта 1811 году».