Вялікая схізма
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Вялікая сьхізма - гэта распад да таго часу адзінай хрысьціянскай царквы на дзьве часткі. Адбылася, як лічыцца, ў 1054 г, калі папскія легаты адлучылі ад царквы канстантынопальскага патрыярха, а патрыярх - легатаў. Але фактычна канчаткова Царква падзялілася ў 1204 г пасьля барбарскага захопу Канстантынопаля крыжакамі.
[рэдагаваць] Галоўныя разыходжаньні
Галоўнымі разыходжаньнямі паміж цэрквамі былі змаганьне за зверхнасьць паміж патрыярхам і папам і некаторыя рознасьці ў догмах, найперш, ут. зв "філіекве" (filioque). Захад сьцвяржаў, што Сьвяты Дух ідзе таксама й ад сына, а Усход адмаўляў гэта.
[рэдагаваць] Пераадоленьне Сьхізмы
У наш час паміж Рымам і Праваслаўем ідзе праца па пераадоленьні Сьхізмы. Апроч гэтага, былі спробы і раней.

