Вялікія Навасёлкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вялікія Навасёлкі
трансьліт. Vialikija Navasiolki
Першыя згадкі: XVIII стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Койданаўскі
Сельсавет: Койданаўскі
Насельніцтва: 389 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1716
Паштовы індэкс: 222740
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°44′35″ пн. ш. 27°7′2″ у. д. / 53.74306° пн. ш. 27.11722° у. д. / 53.74306; 27.11722Каардынаты: 53°44′35″ пн. ш. 27°7′2″ у. д. / 53.74306° пн. ш. 27.11722° у. д. / 53.74306; 27.11722
Вялікія Навасёлкі на мапе Беларусі ±
Вялікія Навасёлкі
Вялікія Навасёлкі
Вялікія Навасёлкі
Вялікія Навасёлкі
Вялікія Навасёлкі
Вялікія Навасёлкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Вялі́кія Навасёлкі[1] — вёска ў Койданаўскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі. За 8 км ад Койданава, 34 км ад Менску, 10 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядома з XVIII стагодзьдзя як маёнтак Навасёлкі, належала панам Кастравіцкім. У 1793 г. у Койданаўскай воласьці Менскага павету. У 1900 г. належалі памешчыку Зьдзяхоўскаму, 233 жыхары, працаваў сьпіртзавод. У 1921 г. на землях памешчыка Зьдзяхоўскага быў арганізаваны саўгас «Вялікія Навасёлкі» — адзін зь першых жывёлагадоўчых саўгасаў у Беларусі. З 23 сакавіка 1932 г. цэнтар Навасёлкаўскага сельсавету ў Койданаўскім нацыянальным польскім раёне. 16 ліпеня 1954 г. сельсавет ліквідаваны, а тэрыторыя ўвайшла ў склад Койданаўскага сельсавету.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 389 жыхароў
  • 1 студзеня 2004 году — 173 двары, 454 жыхары
  • 1999 год — 480 жыхароў

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Магіла Каруся Каганца

У вёсцы помнікі архітэктуры — сядзіба Кастравіцкіх; помнік на магіле беларускага пісьменьніка і грамадзкага дзеяча Каруся Каганца (1988); помнік 78 землякам, якія загінулі ў ІІ-ю Усясьветную вайну; памятная мясьціна, якая зьвязаная са знаходжаньнем Міхаіла Іванавіча Пушчына, які зь лістапада 1821 г. па студзень 1822 г. жыў у маёнтку Кастравіцкага; з 1968 г. у будынку Навасёлкаўскай СШ існуе гісторыка-краязнаўчы музэй.

Каля вёскі, за 1,5 км на паўночны ўсход, на правым высокім беразе р. Вуса, зьлева ад дарогі ў в. Юцкі знаходзіцца селішча. Выявіў і абсьледаваў у 1983 г. Валеры Шаблюк. Знойдзена ганчарная кераміка і фрагмэнты зялёнай паліванай кафлі. Адносіцца да пэрыяду фэадалізму. Матэрыялы абсьледаваньня захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 176

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Большие Новоселки // Валаханович А. И., Кулагин А. Н. Дзержинщина: прошлое и настоящее. Минск. 1986. С. 106—110.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.
  • Nowosiółki (106) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. — S. 286