Вялікі аркестар сьвяточнай дапамогі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Машына хуткай дапамогі з сымбалем Вялікага аркестру, закупленае з ахвяраваньняў

Вялікі аркестар сьвяточнай дапамогі[1] (па-польску: Wielka Orkiestra Świątecznej Pomocy) — дабрачынная некамэрцыйная грамадзкая арганізацыя, адна з найбуйнейшых у Польшчы, якая штогод ладзіць аднайменную акцыю, празь якую шпіталі Польшчы атрымоўваюць мэдыцынскае абсталяваньне для выяўленьня цяжкіх хваробаў на раньняшніх стадыях і іх прафіляктыкі у дзяцей.

З 1993 году кожны год ладзіцца агульнапольская акцыя, вынікам якой стае «Вялікі фінал» Вялікага аркестру сьвяточнай дапамогі: на працягу году канцэрты, прыбытак зь якіх ідзе на набыцьцё абсталяваньня, праходзяць па ўсёй краіне і нават па-за яе межамі.[2] У дзень Вялікага фіналу валянтэры фундацыі выходзяць на вуліцы і зьбіраюць грошы, якія таксама пераходзяць на рахунак фундацыі для выкананьня мэты. Кожны валянтэр мае ідэнтыфікацыйную картку, гэтак можна распазнаць ашуканцаў, што ня маюць дачыненьня да кампаніі. Кожны, хто зрабіў унёсак, атрымоўвае стыкер у выглядзе чырвонага сэрца.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Вялікі аркестар сьвяточнай дапамогісховішча мультымэдыйных матэрыялаў