Вялікі гадронны паскаральнік
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Каардынаты:
46°14′0″ пн. ш. 6°3′0″ у. д.
Дэтэктары TOTEM і LHCf, адсутныя на схеме, знаходзяцца побач з дэтэктарамі CMS і ATLAS, адпаведна.
Вялі́кі гадро́нны паскара́льнік, ВГП (па-ангельску: Large Hadron Collider) – самы вялікі ў сьвеце паскаральнік зараджаных частыц (іёнаў сьвінцу), а таксама створаны для вывучэньня вынікаў іх сутыкненьняў. Знаходзіцца ў Эўрапейскай Радзе Ядзерных Дасьледаваньняў каля Жэнэвы. ВГП разьмяшчаецца на тэрыторыі Францыі і Швайцарыі.
Вялікі гадронны паскаральнік зьяўляецца самай вялікай штучнай машынай ў сьвеце. Яго структурныя элемэнты знаходзяцца ў тунэлі ў форме круга даўжынёй 27 км, на глыбіні ад 50 да 175 мэтраў пад зямлёй. Агульная дакладная даўжыня кальца складае 26 659 мэтраў.
Гэта прыстасаваньне будзе ў 2009 годзе разганяць пратоны з энэргіяй 14 ТэВ (14 000 000 000 000 электронвольт). Вынікі сутыкненьняў будуць вымярацца двума вялікімі дэтэктарамі элемэнтарных частыц: ATLAS і CMS, двума больш меншымі ALICE і LHCb, і малымі TOTEM і LHCf.
Першыя выпрабаваньні працы паскаральніка адбыліся 11 жніўня 2008 году.
[рэдагаваць] Гісторыя
Першыя прапановы аб пабудове гадроннага паскаральніка зьявіліся ў 1984 годзе і былі афіцыйна адобраныя праз 10 гадоў, яго папярэднікам быў вялікі электронна-пазытронны паскаральнік, які афіцыйна пачаў працаваць 13 лістапада 1989 году з удзелам кіраўнікоў дзяржаў і міністраў навукі эўрапейскіх краінаў, але ў выніку будовы ВГП праз 11 гадоў, 2 лістапада 2000 году электронна-пазытронны паскаральнік быў зачынены. 10 верасьня 2008 году пачаў сваю працу паскаральнік ВГП, ён знаходзіцца ў тым жа тунэлі, дзе раней знаходзіўся вялікі электронна-пазытронны паскаральнік. Для кіраваньня пратонных пучкоў выкарыстоўваюцца 1624 звышправадніковых магніты. Апошні з магнітаў быў усталяваны 27 лістапада 2006 году. Магніты працуюць пры тэмпэратуры 1,9К (-271 °C), і для іх ахалоджаньня выкарыстоўваецца вадкі гелій. Будаўніцтва лініі ахалоджаньня скончана 19 лістапада 2006 году. 19 верасьня 2008 году высьветлілася, што адбылася аварыя трансфарматара, які абслугоўваў ахалоджаньне паскаральніка. Праз некалькі дзён адбылася аварыя аднаго з магнітаў і ўцечка гелію. Рамонт павінен цягнуцца каля двух месяцаў, і аднаўленьне працы паскаральніка павінна адбыцца вясной 2009 году.
|
|
|||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Экспэрымэнты |
|
||||||||
| Узмацняльныя будынкі |
Лінейны паскаральнік мэдыцынскі • Пратон-сынхратронны узмацняльнік • Пратон-сінхратрон • Супэр-пратон-сінхратрон | ||||||||
| Іншыя | LHC@home | ||||||||