Вялікі кітайскі фаервол
«Вялікі кітайскі файрвол» (па-ангельску: Great Firewall of China, ад па-ангельску: Great Wall of China — Вялікая кітайская сьцяна) — мянушка сыстэмы фільтраваньня зьмесьціва інтэрнэт у КНР. Афіцыйная назва сыстэмы — Праект «Залаты шчыт» (па-ангельску: The Golden Shield Project, па-кітайску: 金盾工程, jīndùn gōngchéng). Праект уяўляе сабой сыстэму сэрвэраў на інтэрнэт-канале паміж карыстачамі і правайдэрамі, якія фільтруюць інфармацыю.
Шэраг заходніх кампаній выконваюць патрабаваньні кітайскіх улад аб абмежаваньні доступу да інфармацыі. Па дадзеных арганізацыі «Рэпарцёры бяз меж», кітайская вэрсія пошукавай сыстэмы Yahoo! у выніках пошуку не паказвае вызначаную інфармацыю[1].
Сайт Вікіпэдыі таксама неаднаразова блякаваўся на тэрыторыі КНР[2]. У дадзены момант Вікіпэдыя часткова даступная ў Кітаі, але цалкам заблякаваная кітайская вэрсія Вікіпэдыі і некаторыя "адчувальныя" артыкулы ангельскай Вікіпэдыі. Чыньнік блякаваньня абумоўлены, у прыватнасьці, апісаньнем падзей у Кітаі траўня-чэрвеня 1989 году.
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Крыніцы
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Кітай настойвае на карысьці цэнзуры ў інтэрнэце
- Кітай узмацніў жорсткасьць Інтэрнэт-цэнзуру
- Website Test behind the Great Firewall of China
- Кітайскі Інтэрнэт: як за каменнай сьцяной
- Кітайцам заблякавалі вольны софт
| Гэта — накід артыкула пра Інтэрнэт. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |