Вяртаньне караля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

«Вярта́ньне караля́» — трэцяя частка трылёгіі «Ўладар пярсьцёнкаў».

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэндальф і Піпін прыяжджаюць у Мінас Тырыт — сталіцу Гондару. Піпін становіцца ахоўнікам Белай Вежы пад кіраўніцтвам Дэнэтара. Дэнэтар ня хоча прасіць дапамогі ў Тэадэна, бо зь ім верагодна пойдзе і Арагорн — законны кіраўнік Гондару, але Гэндальф супраць яго волі выклікае праз сыгнальныя вагні Рохан.

Тэадэн зьбірае свае арміі, а Арагорн, Ляголас і Гімлі ідуць праз шляхі мёртвых — праз горы, дзе жывуць мёртвыя, якія паабяцалі мінуламу каралю Гондара прыйсьці ў патрэбны час на дапамогу, але ня зьдзейсьнілі сваё абяцаньне. Яны ідуць за Арагорнам у надзеі на тое, што ён іх вызваліць з гэтага сьвету. Яны захопліваюць порт, забраны піратамі, і зьбіраюць з гэтых зямель Гондарскую армію.

У гэты час на Пэлінорскім полі пачынаецца бітва за Мінас Тырыт. Пры трагічных абставінах памірае Дэнэтар. Фараміра раняць стрэламі. Армія Рохана прыходзіць своечасова: Тэадэн рухае свае войскі наперад, але тут прыходзяць харадрымы з мумакіламі. Усе губляюць надзею. Але ў гэты час прыплываюць караблі піратаў: усе чакаюць папаўненьня арміяў Мордару, але ўзамен адтуль выходзіць Арагорн з новымі гондарцамі. Эавін (не без дапамогі Мэры) забівае галоўнага Назгула Караля-чараўніка. Бітва выйграная.

У Мінас Тырыце зьбіраюць раду пра напад на Чорныя вароты, каб зьвярнуць на сябе ўвагу Саўрона і даць шанец Фрода дайсьці да Арадруіну. Сэм пранікае ў Кірыт Унгал за Фрода, якога туды нясуць оркі. Там оркі не падзялілі рэчы Фрода, і такім чынам практычна ўсіх пазабівалі. Цяжкім чынам Сэм адбівае Фрода, які, як высьветлілася, быў жывы. Яны працягваюць сваё падарожжа ў напрамку Арадруіну. Ім даводзіцца пераапрануцца ў адзеньне оркаў, каб іх не спаймалі. У адным месцы ім даводзіцца прайсьці некаторы шлях круком разам з адным атрадам оркаў. Ім шанцавала выбіцца са строю. Пярсьцёнак станавіўся ўсё цяжэй і цяжэй, і ў хуткім часе Фрода ня можа ісьці сам. Сэм яму дапамагае, і вось яны ўжо амаль дабраліся да вогненнай шчыліны. Там яны сустракаюць Глыкса, які спрабуе адабраць у іх Пярсьцёнак. У гэты час ля Чорных варотаў пачынаецца апошняя бітва за Міжзем'е. Шанцаў на перамогу даволі мала. Супраць застаўшыхся Назгулаў б’юцца Арлы (галоўны зь іх Гвайхір). Глыкс нападае на Фрода, і той апранае Пярсьцёнак. Саўрон тут жа пасылае сваіх слугаў да гары. Глыкс адкусвае палец з Пярсьцёнкам, і ад радасьці таго, чаго ён чакаў ужо каля васьмідзесяці гадоў, ён зрываецца з абрыву проста ў лаву, праз што Пярсьцёнак зьнішчаны. Барад-дур — замак Саўрона — разбураецца, усе арміі Мордару разьбягаюцца.

На Кармаленскім полі адзначаюць перамогу. Гэндальф з арламі выратоўвае хобітаў, якія цяпер сталі героямі Міжзем’я, з вывяргаючагася вулькану. Арагорна карануюць каралём Гондару, і зь цягам часу Фрода, Сэм, Мэры і Піпін вяртаюцца дадому ў Шыр. Як высьветлілася, Сарумана Белага выпусьцілі з Ізенградку, і ён цяпер стаў наводзіць свае парадкі ў краіне хобітаў, аднак яны зь лёгкасьцю справіліся. Сарумана забівае ягоны асабісты слуга Грыма (які раней быў слугой Тэадэна). Такім чынам у Шыры ўсталёўваецца мір, і ў хуткім часе Фрода зь Більба паплылі за мора з Шэрых заваняў у Валінор.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]