Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь
Дата ўтварэньня 25 жніўня 1991 (23 гады таму)
Штабкватэра Менск, вул. Леніна, д. 28
Старшыня Валянцін Сукала
Першы намесьнік Аляксандар Федарцоў
Намесьнікі Валер Калінковіч, Андрэй Забара, Аляксандар Канюк, Жанна Шкурдзюк
Кіроўны орган Пленум
Бюджэт 6 101 млн. рублёў[1] (2010 год; 2 038 тыс. $[2])
Колькасьць супрацоўнікаў 135[3] (2011)
Сайт www.supcourt.by

Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь — галоўны суд Беларусі па грамадзянскіх, крымінальных ды адміністрацыйных справах. Суд дзеіць у складзе: 1) Пленуму, 2) Прэзыдыюму, 3) калегіі па грамадзянскіх справах, 4) калегіі па крымінальных справах, 5) калегіі па інтэлектуальнай уласнасьці, 6) ваеннай калегіі. Колькасьць судзьдзяў ды склад суда вызначаюцца прэзыдэнтам. З 4 студзеня 1997 году пасаду старшыні суда займае Валянцін Сукала.

Паўнамоцтвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле закону Вярхоўны суд мае паўнамоцтвы на:

  • першасны разгляд грамадзянскіх ды крымінальных справаў;
  • перагляд грамадзянскіх ды крымінальных справаў у парадку нагляда, скаргі або касаваньня ды па зноў выяўленых абставінах;
  • перагляд адміністрацыйных справаў у парадку нагляда;
  • запыт у Канстытуцыйнага суду заключэньня аб адпаведнасьці заканадаўства Канстытуцыі ды іншаму заканадаўству вышэйшага парадку;
  • вывучэньне, абагульненьне ды агляд судаводзтва і тлумачэньне ўжыцьця заканадаўства;
  • нагляд за выкананьнем судамі пастановаў Пленуму Вярхоўнага суда;
  • дапамогу судзьдзям ва ўжыцьці законаў;
  • прапанову аб зьмене заканадаўства;
  • прыём справаздачаў судзьдзяў аб іх дзейнасьці;
  • супрацу з замежнымі судамі ды міжнароднымі арганізацыямі[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 14 ліпеня 2011 г.
  2. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2010 год цаны (2993,74) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 14 ліпеня 2011 г.
  3. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 студзеня 1999 г. № 54(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (31 сьнежняя 2006). Праверана 14 ліпеня 2011 г.
  4. ^ Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаваньні і статусе судзьдзяў(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (28 сьнежня 2009). Праверана 14 ліпеня 2011 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]