Вясейскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вясейскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Вясея
Дата ўтварэньня 16 ліпеня 1954
Насельніцтва
  • 2201 чал. (2019)
Месцазнаходжаньне
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Вясе́йскі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Вясея.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Утвораны 20 жніўня 1924 году як Прошчыцкі сельсавет у складзе Слуцкага раёну Слуцкай акругі БССР. Цэнтар — вёска Прошчыцы. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Бабруйскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 году ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі. Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу 20 лютага 1938 году ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці. У 1939 годзе цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Вясея. З 20 верасьня 1944 году па 8 студзеня 1954 году ў складзе Бабруйскай вобласьці.

16 ліпеня 1954 году сельсавет перайменаваны ў Вясейскі з цэнтрам у вёсцы Вясея[1]. 10 траўня 1960 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Мялешкавіцкага сельсавету, у склад Бокшыцкага сельсавету перададзены 7 населеных пунктаў (Гарохаўка, Кулікі, пасёлак ільнозаводу, Малая Падзер, Міхейкі, Новая Ніва і Прошчыцы)[2].

На 1 студзеня 1974 году ў складзе сельсавету было 18 населеных пунктаў[3]. 30 сакавіка 2016 году ў склад сельсавету перададзеныя вёскі Каліта, Кучына, Падлошыца, Стары Гуткоў, якія ўваходзілі ў склад Сораскага сельсавету[4].

Паводле перапісу 2009 году насельніцтва сельсавету (17 населеных пунктаў) — 2391 чалавек[5], зь іх 92,8 % — беларусы, 4,2 % — рускія[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  2. ^ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. ^ Шаблён:Крыніцы/БССР-АТД (1974)
  4. ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 марта 2016 г. № 129 (рас.) Праверана 2 ліпеня 2016 г.
  5. ^ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года  (рас.)
  6. ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года  (рас.)