Вятрак (млын)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стары вятрак ў руху
Шатровы вятрак. Строчыцы

Вятра́к або ветраны́ млы́н — збудаваньне для памолу зерня, якое прыводзіцца ў дзеяньне сілаю ветру.

Ветраныя млыны, або ветракі распаўсюджваюцца на Беларусі значна пазьней за вадзяныя. Значны рост колькасьці ветракоў фіксуецца ў другой палове ХІХ ст. Найбольш ветракоў было ў паўднёвай Беларусі.

Тыпы ветракоў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Слупавы (стрыжнёвы) вятрак. Строчыцы, 2008

Ветраныя млыны падзяляюцца на два тыпы:

  • Шатровыя ветракі мелі васьмівугольную або круглую форму. Наверсе мелася вежа (шапка) або шацёр, якая магла рухацца адпаведна кірунку ветру. У ёй усталёўваўся драўляны гарызантальны вал, да якога мацаваліся крылы, што прыводзіліся ў рух ветрам. Зьверху гэтая вежа накрывалася шатровым або двухсхільным дахам. Шацёр паварочваўся на крыжавіне пры дапамозе доўгага дышаля, які спускаўся да зямлі. Падобны дышаль мог складацца зь некалькіх жэрдак і мацавацца з розных бакоў шатра. Вятрак меў 4-6 крылаў даўжынёю да 6 мэтраў, якія абшываліся або тонкаю шчапою, або абцягваліся парусінаю. У асноўным корпусе млына знаходзіліся жорны, перадатачны і іншыя мэханізмы. Дыямэтар асновы шатровага млына складаў ад 7-8 мэтраў. Асноўны корпус млына звычайна абшываўся дошкаю, у тоя час як яго ніжняя частка магла рабіцца зь бярвеньняў.
  • Слупавыя (або стрыжнёвыя) млыны звычайна мелі падмурак зь бярвеньняў або каменьня, на якім мацавалася крыжавіна з тоўстага бярвеньня. Апошняя паварочвалася на тоўстым бервяне (таўшчынёю да 80-90 см). Рама з брусоў утварала аснову млына. Крыху меншая рама была і зьверху. Далей увесь гэты каркас абшываўся дошкаю, гонтай або дранкаю. У заходніх і паўднёва-заходніх раёнах Беларусі часта сустракаліся невялікія (дваровыя) слупавыя млыны (казлоўкі) вышынёю да 4-5 мэтраў.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў. Мінск, 1974.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]