Вячаслаў Кубараў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Вячаслаў Кубараў (12 ліпеня 1931 — 5 ліпеня 1995) — мастак кіно, жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі.

Нарадзіўся ў в. Кочава Яранскага раёну Кіраўскай вобласьці, Расея.

У 1957 годзе скончыў Горкаўскае мастацкае вучылішча. У 1963 скончыў Усерасейскі дзяржаўны інстытут кінэматаграфіі. З 1964 году ў Беларускім саюзе мастакоў.

З 1981 году — заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі. У 1999 годзе атрымаў званьне Заслужаны мастак Расеі.

Вядомасьць мастака кіно прыйшла пасьля фільма «Альпійская баляда». Працаваў у фільме «Палянэз Агінскага» ды інш.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]