Вячаслаў Адамовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Вячаслаў Адамовіч (19 лютага 186421 лютага 1939) — беларускі палітычны й вайсковы дзяяч, выдавец, публіцыст.

У 19071914 гадах выдаваў у горадзе Коўна газэту «Северо-западный телеграф». З 1917 году ўдзельнічаў у беларускім вайсковым руху. У 19191920 гадах быў сябрам Беларускай Вайсковай Камісіі, браў удзел у стварэньні таемнай вайсковай арганізацыі «Зялёны Дуб», якую ўзначаліў яго сын Вячаслаў (атаман Дзяргач). Браў удзел у антыбальшавіцкай акцыі пачатку 1920-х гадоў. Пазьней адыйшоў ад палітычнай дзейнасьці, жыў у Вільні.