Вячаслаў Глеб

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вячаслаў Глеб
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 лютага 1983 (41 год)
Менск, Беларусь
Рост 181 см
Вага 80 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000—2001
2001—2004
2004—2005
2005
2005—2008
2009—2010
2010
2011
2011
2012
2012—2013
2013—2015
2016—2017
2017—2018
2019—2020
Дынама-Юні Менск
Штутгарт II
Гамбург
Грасгопэр
МТЗ-РІПА
Шанхай Шэньхуа
Шэньчжэнь Рубі (арэнда)
Дынама Менск
Франкфурт
Гомель
Калёні
Тарпэда-БелАЗ
Крумкачы
Нёман Горадня
Арсэнал Койданаў
9 (6)
49 (9)
10 (0)
8 (0)
72 (29)
27 (7)
24 (6)
11 (2)
7 (0)
14 (2)
4 (0)
80 (16)
38 (8)
18 (3)
26 (13)
Зборныя
2004—2011 Беларусь 45 (12)

Вячаслаў Глеб (нарадзіўся 12 лютага 1983 году) — колішні беларускі футбаліст, нападнік. У 2004—2011 гадах — гулец нацыянальнай зборнай Беларусі. Малодшы брат Аляксандра Глеба. Уваходзіць у Клюб беларускіх бамбардзіраў для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні[1].

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У жніўні 2011 году перайшоў у нямецкі клюб «Франкфурт», які выступаў у Другой Бундэсьлізе[2]. У лютым 2012 году падпісаў кантракт зь беларускім клюбам «Гомель»[3], у якім выступаў да ліпеня 2012 году[4]. У верасьні 2012 году падпісаў кантракт да ліпеня 2013 году з грэцкім клюбам «Калёні» з другога дывізіёну чэмпіянату Грэцыі[5]. У студзені 2013 году скасаваў кантракт з «Калёні» і перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ», зь якім заключыў кантракт на 1 год[6]. У сакавіку 2016 году перайшоў у клюб «Крумкачы»[7]. У ліпені 2017 году падпісаў кантракт з гарадзенскім «Нёманам»[8], які пакінуў у ліпені 2018 году[9]. З 2019 году выступае за койданаўскі «Арсэнал»[10].

Грамадзка-палітычныя погляды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сакавіку 2017 году ў інтэрвію «Радыё Свабода» Вячаслаў Глеб адзначыў, што герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг зьяўляюцца адвечнымі сымбалямі Беларусі[11].

У кастрычніку 2018 году Вячаслаў Глеб разам з жонкай наведалі рэстарацыю, пабудаваную ў ахоўнай зоне мэмарыялу Курапаты. У гэты час актывісты ладзілі акцыю супраць рэстарацыі. Глеб разам з жонкай раскрытыкавалі дзеяньні актывістаў, ужываючы абразу[12].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2014

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Тарпэда-БелАЗ 2015 Найвышэйшая ліга 22 5
Крумкачы 2016 Найвышэйшая ліга 28 7
2017 Найвышэйшая ліга 10 1
Нёман 15 2
2018 Найвышэйшая ліга 3 1

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Клуб бомбардиров. Голевая сага Вячеслава Глеба (рас.)
  2. ^ Вячеслав Глеб стал игроком «Франкфурта»(недаступная спасылка) (рас.)
  3. ^ Вячеслав Глеб перешел в «Гомель» (рас.) «Прессбол», 16 лютага 2012
  4. ^ ФК «Гомель» и Глеб прекратили сотрудничество(недаступная спасылка) (рас.)
  5. ^ Вячеслав Глеб перешел в греческий АЕЛ (рас.)
  6. ^ Вячаслаў Глеб стаў гульцом «Тарпеда-БелАЗ»
  7. ^ Вячеслав Глеб заключил контракт с «Крумкачамі» (рас.)
  8. ^ Вячеслав Глеб стал игроком «Немана» (рас.)
  9. ^ Вячеслав Глеб покинул «Неман» (рас.)
  10. ^ В Беларуси появится новый футбольный клуб — «Арсенал» из Дзержинска. С командой уже тренируются Вячеслав Глеб и Осипенко (рас.)
  11. ^ «Дармаедзкі» ўказ у цяперашнім выглядзе існаваць не павінен, — «крумкач» Вячаслаў Глеб пра гульню і рэаліі // Радыё Свабода
  12. ^ Футбаліст Вячаслаў Глеб разам з жонкай прыехаў у «Паедзем, паядзім». Вольга Глеб паказала актывістам сярэдні палец ВІДЭА // Наша ніва

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]