Вячаслаў Кебіч
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Вячаслаў Кебіч | ||||
| 1-ы Прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь | ||||
|---|---|---|---|---|
| 18 верасьня 1991 — 21 ліпеня 1994 | ||||
| Наступнік: | Міхаіл Чыгір | |||
| Асабістыя зьвесткі: | ||||
| Нарадзіўся: | 10 чэрвеня 1936 (76 гадоў) |
|||
| Нацыянальнасьць: | ||||
| Рэлігія: | рыма-каталік | |||
| Узнагароды: |
|
|||
Вячаслаў Францавіч Кебіч (нарадзіўся 10 чэрвеня 1936 году ў вёсцы Канюшаўшчына Наваградзкага ваяводзтва, цяпер Валожынскі раён Менскай вобласьці) — беларускі палітык, першы прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь у пэрыяд з 1990 па 1994 год.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Вынікі Кебіча на выбарах прэзыдэнта Беларусі 1994 року. (першы тур галасаваньня)
Адукацыя [рэдагаваць]
- Беларускі палітэхнічны інстытут
- Вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПБ
Працоўны шлях [рэдагаваць]
Пасьля сканчэньня інстытуту працаваў інжынэрам-тэхнолягам, старэйшым інжынэрам-тэхнолягам, начальнікам участку, начальнікам цэха, намесьнікам галоўнага інжынэра Менскага заводу аўтаматычных лініяў.
- 1973—1978 — галоўны інжынэр, дырэктар Менскага станкабудаўнічага заводу імя Кірава
- 1978—1980 — генэральны дырэктар Менскага ВА па выпуску працяглых і адразных станкоў імя Кірава
- 1980—1985 — другі сакратар Менскага ЦК КПБ, загадчык аддзелу ЦК КПБ, другі сакратар Менскага ЦК КПБ
- 1985—1990 — намесьнік Старшыні Савета Міністраў БССР — Старшыня Дзяржпляну БССР
- 1989—1992 — народны дэпутат СССР
- 1990—1994 — Старшыня Савета Міністраў БССР, прэм’ер-міністар Беларусі
- 1995—1996 — дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі
- 1996—2004 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Чалец КПСС (1962—1991), чалец ЦК КПСС (1990—1991).
Удзельнічаў у прэзыдэнцкіх выбарах 1994 году, аднак саступіў у другім туры Аляксандру Лукашэнку. Пасьля выбараў узначаліў Беларускі гандлёва-фінансавы саюз.
Узнагароды [рэдагаваць]
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга
- Ордэн «Знак Пашаны»
- Заслужаны машынабудаўнік БССР
- Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР
- Ганаровая грамата Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета Беларусі (1996)
| Папярэднік Міхаіл Кавалёў |
Старшыня Савету Міністраў БССР 1990—1991 |
Наступнік пасада ліквідаваная; ён сам як старшыня Рады міністраў РБ |
| Папярэднік — |
Прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь 1991—1994 |
Наступнік Міхаіл Чыгір |
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
|
|||||
|
||||||||||||||
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 10 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы па альфабэце
- Палітыкі БССР
- Прэм’ер-міністры Рэспублікі Беларусь
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га скліканьня
- Кандыдаты ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь (1994)