Вячаслаў Сіўчык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вячаслаў Сіўчык ў Кіеве 25 сакавіка 2011, каля беларускай амбасады
Вячаслаў Сіўчык падчас сустрэчы ў Варшаве, 28 жніўня 2013 году
Вячаслаў Сіўчык падчас сустрэчы ў Варшаве, 28 жніўня 2013 году

Вячаслаў Сіўчык (нар. 18 сьнежня 1962, Менск) - беларускі грамадзкі й палітычны дзеяч.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1984 г. скончыў геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Праца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працаваў па спэцыяльнасьці – малодшым навуковым супрацоўнікам, потым геолягам у Грузіі, Беларусі. Малодшы навуковы супрацоўнік Гагрскай прыбярэжнай лябараторыі навукова-вытворчага аб’яднаньня “Грузморберагабарона” (1984–1988, Грузія).

Геоляг Цэнтральнай геахімічнай партыі Беларускай гідрагеалягічнай экспэдыцыі вытворчага аб’яднання “Беларусгеалогія” (1988–1997).

Працаваў у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Займаўся пытаньнямі экалёгіі і наступстваў Чарнобыльскай катастрофы.

Грамадзкая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сябра Сойму (1991), сакратар, адказны сакратар управы БНФ «Адраджэньне» (1995), старшыня камісіі Сойму БНФ па сувязях з рабочым рухам (1999), намесьнік старшыні БНФ "Адраджэньне" і Партыі БНФ (1999).

Куратар управы БНФ па Гарадзенскай вобласьці. Пры яго актыўным удзеле стваралася большасьць раённых арганізацыяў БНФ у Гарадзенскай вобласьці.

11 студзеня 2003 рашэньнем Сойму БНФ выключаны з партыі БНФ “за дэструктыўную дзейнасьць… і непадпарадкаваньне рашэньням Сойму”. Гэтае рашэньне адменена як нестатутнае на XIV Зьезьдзе Партыі БНФ 10 верасьня 2011.

Старшыня Асацыяцыі прыхільнікаў парлямэнтарызму (1998–1999]]), кіраўнік сакратарыята Кангрэса дэмакратычных сіл (2000), каардынатар міжпартыйнага цэнтру па вылучэньні прадстаўнікоў у склад выбарчых камісіяў (2001).

Галоўны рэдактар бюлетэня “Кірмаш” з моманту яго стварэння (верасень 1998). Вядомы як заяўнік і арганізатар вулічных акцыяў дэмакратычнае апазыцыі, у тым ліку: Дня волі (1996, 1997, 2000, 2001); Чарнобыльскага шляху (1996–2001).

Ініцыятар стварэньня шэрагу грамадзкіх арганізацыяў ("Малады фронт", Беларускі жаночы рух "За адраджэньне Айчыны" і іншых). У 2004 годзе – каардынатар беларускіх удзельнікаў украінскае Памяранцавай рэвалюцыі. У сакавіку 2006 году адзін з арганізатараў намётавага лягеру на Кастрычніцкай плошчы пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

Зьяўляўся кіраўніком сэкцыі “Мэмарыял” Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, сябра вялікай і малой рады ЗБС “Бацькаўшчына”. З 01.01.2010 сэкцыя "Мемарыял" Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры спыніла сваю дзейнасць з-за невыкананьня Пастановы Прэзыдыюму РС ГА БДТАПГК ад 07.10.2010 г.

Неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнае адказнасьці за грамадзкую дзейнасьць, быў зьбіты супрацоўнікамі міліцыі пры затрыманьні (у прыватнасьці, у 1998 дастаўлены ў 3-ю гарадзкую бальніцу з дыягназам “зрушаньне мозгу”); пасьля шэсьця і мітынгу 26 красавіка 1996 беспадстаўна затрыманы па крымінальным абвінавачваньні, выпушчаны пад падпіску аб нявыезьдзе толькі пасьля 21-сутачнай галадоўкі, сама справа спыненая ў сакавіку 1997. Шмат разоў быў зьняволены на 10-15 сутак.

У Старадароскім мастацкім музеі экспануецца твор Анатоля Крывенкі ”Партрэт Сіўчыка Вячаслава” (2007).

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жанаты. мае сыноў Вітаўта й Васіля.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароджаны Мэдалём да стагодзьдзя БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[1].

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100