Вячаслаў Чамярыцкі
Вячасла́ў Анто́навіч Чамяры́цкі (22 ліпеня 1936, вёска Рабкі, цяпер Зьдзецельскі (Дзятлаўскі) раён) — беларускі літаратуразнавец. Кандыдат філялягічных навук (1967).
У 1958 скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Працаваў настаўнікам, навуковым супрацоўнікам, з 1991 — загаднік аддзелу Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі. Чалец Саюзу пісьменьнікаў Беларусі з 1983. Аўтар манаграфіі «Беларускія летапісы як помнік дітаратуры: Узьнікненьне і літаратурная гісторыя лершых зводаў» (1969), нарысу «Францыск Скарына» (1979, на францускай мове; 1980, яа нгельскай мове), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 1, 1968), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1977, на расейскай мове), падручніка ддя ВНУ «Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны пэрыяд» (2-е выд., 1996). Прымаў удзел у падрыхтоўцы да выданьня «Поўнага збору рускіх летапісаў» (т. 32 і 35), «Беларускіх летапісаў і хронік» (1997). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі 1994 року.
[рэдагаваць] Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.