Вячаслаў Швед
| Вячаслаў Швед | |
| Нарадзіўся | 7 кастрычніка 1956 Горадня |
|---|---|
| Грамадзянства | Беларусь |
| Навуковая сфэра | гісторыя |
| Альма-матэр | БДУ |
Вячаслаў Швед (нар. 7 кастрычніка 1956, Горадня) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2001), прафэсар (2005).
[рэдагаваць] Біяграфія
Скончыў гістарычны факультэт БДУ, гістарычнае аддзяленьне (1979). У 1974—1979 працаваў настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ў Гарадзішчанскай сярэдняй школе. У 1979—1983 навучаўся ў завочнай асьпірантуры БДУ, у 1995—1998 — у дактарантуры тамака ж. У 1982—1995, 1998—2001 і з 2005 выкладаў на катэдры гісторыі славянскіх дзяржаваў Гарадзенскага ўнівэрсытэту.
У 1984 абараніў кандыдацкую дысертацыю «Гандаль у Беларусі ў перыяд крызысу феадальна-прыгонніцкіх адносін (30—50-я гады ХIX ст.)» (навуковы кіраўнік кандыдат гістарычных навук, дацэнт М. Баранава), а ў 2001 абараніў доктарскую дысэртацыю «Грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772—1863 гг.)».
У 2001—2005 прарэктар па навуковай рабоце УА «Гарадзенскі дзяржаўны абласны інстытут павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіроўных працаўнікоў і спэцыялістаў адукацыі». З 1 верасьня 2005 прафэсар катэдры гісторыі славянскіх дзяржаваў Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы, з сакавіка 2007 прафэсар катэдры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму, выконваў абавязкі загадніка катэдры, з сакавіка 2008 загаднік гэтай катэдры.
Сфэры навуковых інтарэсаў: сацыяльна-эканамічнае разьвіцьцё Беларусі ў 1-й пал. XIX ст., грамадзка-палітычнае разьвіцьцё зямель Беларусі ў 1772—1863., гісторыя Горадні і Гарадзеншчыны (X—XX вв.), разьвіцьцё турызму ў Панямоньні.
[рэдагаваць] Працы
Агульная колькасьць публікацыяў на 1 студзеня 2009 — 257 навуковых працаў, 9 навукова-мэтадычных і 8 аўтарскіх, творчых[1].
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Вячаслаў Швед. kamunikat.org. Праверана 13 сьнежня 2011 г.