Вёска

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Беларуская вёска. Строчыцы, 2008

Вёска — паселішча сельскага тыпу зь некалькімі дзясяткамі альбо сотнямі хат індывідуальнага збудаваньня. Вёска магла ўзьнікаць з асобных двароў і мець даволі невялікія памеры, аднак магла зь цягам часу пераўтварацца ў паселішчы больш высокага тыпу — сёлы. Асноўнае адрозьненьне вёскі ад сяла палягае ў адсутнасьці царквы ў вёсцы, што, аднак, не зьяўляецца агульным правілам.

Першыя вёскі ўзьніклі як адасобленыя адзінкі побач з пагостамі і сёламі, аднак яны не зьяўляліся грамадавамі ці вотчыннымі цэнтрамі. Тэрмін «вёска» ў X—XI стст. меў шырокае агульнаславянскае распаўсюджваньне (палякі, чэхі, славакі, кашубы, верхнія і ніжнія лужачане, славенцы і інш.). Этымалягічнае паходжаньне слова, аднак, узыходзіць да старажытнаславянскага «весь», што абазначала меру даўжыні. Да ХVI ст. расейцамі і ўкраінцамі гэты тэрмін быў страчаны. Слова «вёска» набыла распаўсюджаньне на беларускіх землях досыць позна, толькі ў XVII ст.[1], паводле тагачасных інвэнтароў тэрміны «вёска» і «сяло» ўжываліся ў аднолькавай меры[2].

Значны ўплыў на разьвіцьцё вёсак, як віду паселішчаў, зрабіла рэформа «Устава на валокі» 1557 году, згодна зь якой адзінкамі фэадальнай павіннасьці зрабіліся пасяленьні замест ранейшых службаў (двара ці некалькіх двароў).

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Сабаленка, Э.Р., Гуркоў, У.С., Іваноў, У.М., Супрун, Дз.Д. Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973
  2. ^ Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства/ А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. С. 21

[рэдагаваць] Літаратура

  • Сабаленка, Э.Р., Гуркоў, У.С., Іваноў, У.М., Супрун, Дз.Д. Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973.
  • Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства/ А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. — 391 с.: шл. ISBN 985-6234-28-X

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Вёскасховішча мультымэдыйных матэрыялаў