Вёска Сьцяпанчыкава і яе жыхары

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вёска Сьцяпанчыкава і яе жыхары
Село Степанчиково и его обитатели
Жанр: аповесьць
Аўтар: Фёдар Дастаеўскі
Мова арыгіналу: расейская
Год напісаньня: лета 1859
Публікацыя: 1859
Папярэдні твор: Нетачка Нязванава[d]
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

«Вёска Сьцяпанчыкава і яе жыхары» — аповесьць Фёдара Дастаеўскага.

Гісторыя стварэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Над аповесьцю «Вёска Сьцяпанчыкава і яе жыхары» Дастаеўскі працаваў цягам двух гадоў; у 1859 годзе яна была надрукаваная на старонках «Отечественных записок» (том 127-ы, лістапад і сьнежань). Ужо ў 1860 годзе, безь зьмяненьняў, аповесьць была выданая асобнай кнігай.

Пачатак работы Фёдара Дастаеўскага над «Вёскай Сьцяпанчыкава» адносіцца да часу знаходжаньня пісьменьніка ў Сыбіры; аднак ён пісаў яе зь вялікім перапынкам, пад час якога працаваў над іншай аповесьцю — «Дзядзюшкін сон».

На сучасьнікаў «Вёска Сьцяпанчыкава» не аказала вялікага ўражаньня. Аднак пасьля сьмерці Дастаеўскага аповесьць стала вельмі папулярнай, а імя Фамы Фаміча Апіскіна зрабілася агульным.

Пэрсанажы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Палкоўнік Ягор Ільіч Растанеў
  • Праскоўя Ільінічна, сястра палкоўніка Ягора Ільіча Растанева
  • Дзеці палкоўніка Ягора Ільіча Растанева: Ілюша і Сашэнька
  • Студэнт Сяргей Аляксандравіч, пляменьнік палкоўніка Ягора Ільіча Растанева
  • Генэральша Агаф’я Цімафееўна Крахоткіна, маці палкоўніка Ягора Ільіча Растанева
  • Фама Фаміч Апіскін, прыжывалка і дэспат
  • Настачка, пакаёўка
  • Яўграф Ларыёныч Ежэвікін, бацька пакаёўкі Настачкі
  • Дзяўчына Пэрэпэліцына
  • Поль Абноскін з матулей
  • Іван Іванавіч Мізынчыкаў, траюрадны брат Сяргея Аляксандравіча