Вігвам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вігвам апачаў, 1903

Вігвам — жытло лясных індзейцаў Паўночнай Амэрыкі — алганкінаў. Увайшло ў літаратуру як назва індзейскага жытла купалападобнай формы, у адрозьненьне ад канічнай — тыпі. Пры пабудове вігваму індзейцы ўтыкаюць у зямлю па крузе або авалу гнуткія ствалы дрэваў, згінаючы іх канцы ў купал. Каркас вігваму пакрываюць галінкамі, карой, цыноўкамі.