Відзэў Лодзь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Відзэў Лодзь
Поўная назва па-польску: Widzew Łódź Spółka Akcyjna[1][2]
Заснаваны 1910
Горад Сьцяг Лодзі Лодзь,
Сьцяг Польшчы Польшча
Стадыён Відзэў
Умяшчальнасьць: 10 500
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Экстракляса
 · 2022—2023 12 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
widzew.com (пол.)

«Ві́дзэў» (па-польску: Widzew) — польскі футбольны клюб з гораду Лодзі. Заснаваны ў 1910 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Польшчы, уладальнік Кубка Польшчы (1985). Праз свае чырвона-белыя колеры мае мянушку «Чырвоная армія».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Футбалісты «Відзэва» ў 1911 годзе.

Клюб быў заснаваны ў 1910 годзе як таварыства аматараў фізычнага разьвіцьця «Відзэў». Назва клюбу паходзіць ад назвы раёну Лодзі. Заклалі клюб польскія рабочыя і нямецкія прамыслоўцы, якія займаліся тэкстыльнымі мануфактурамі. На сёньня ў назьве клюбу ўсё яшчэ прысутны прыметнік «рабочы», але цікава, што на момант стварэньня расейскімі ўладамі было забаронены карыстаць такі прыметнік у назвах асацыяцыяў. На момант стварэньня клюбу Лодзь уваходзіў у склад Расейскае імпэрыі. Па Першай сусьветнай вайне і здабыцьці Польшчаю незалежнасьць клюб здолеў перайначыць імя, дадаўшы прыметнік «рабочы» ў сваю назву.

«Відзэў» станавіўся чэмпіёнам Польшчы ў сэзоне 1981—1982 і 1982—1983 гадах, а ў 1985 годзе стаў уладальнікам Кубка Польшчы. У розыгрышы Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў 1982—1983 гадоў польскі клюб пасьлядоўна выбіваў з турніру мальтыйскі «Гібэрніянз», аўстрыйскі «Рапід» і ангельскі «Лівэрпул», але ў паўфінале ня здолеў пераадолець італьянскі «Ювэнтус». Пасьля выяздной паразы 2:0, гульцы «Відзэва» згулялі з турынцамі ўнічыю 2:2, дзякуючы двум галам Кшыштафа Сурліта. За год да гэтага ў розыгрышы Кубка УЭФА 1980—1981 гадоў лодзкі клюб таксама быў выкінуты з турніру «Ювэнтусам», але перад гэтым у першым раўндзе палякі выбілі ангельскі «Манчэстэр Юнайтэд». Наступным залатым часам для клюбу стаў канец 1990-х гадоў. «Відзэў» стаў чэмпіёнам Польшчы паводле вынікаў сэзону 1996—1997 гадоў. Галоўнай перавагай клюбу стала моцная абарона, а таксама бліскучая гульня брамніка Анджэя Возьняка[3]. За 34 матчы першынства ладзяне толькі 22 разы атрымлівалі гол у сваю браму, а за ўвесь сэзон Экстраклясы аніводнага разу клюб не атрымліваў паразу. У наступны год «Відзэў» абараніў свой тытул, прапусьціўшы яшчэ менш галоў — 21.

У 2015 годзе празь фінансавыя чыньнікі клюб быў ліквідаваны, а на ягоным месцы паўстаў новы клюб, які ў тым жа годзе заявіўся ў Чацьвертую лігу. У 2020 годзе каманда вярнулася ў Першую лігу, а яшчэ праз два гады дасягнула Экстраклясы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]