Від (біялёгія)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Біялягічны від (па-лацінску: species) зьяўляецца асноўнай катэгорыяй біялягічнай таксаноміі. Агульнапрынятае, дакладнае і ўнівэрсальнае фармуляваньне гэтай катэгорыі на сёньняшні дзень не існуе. Існуюць шматлікія камплемэнтарныя, ўзаемадакладняючыя відавыя канцэпты, якія аднак не вядуць да ідэнтычнай клясыфікацыі. Традыцыйныя канцэпты сучаснай біялёгіі прытрымліваюцца прымату "гістарычна-племяннога радства": звычайна, паняцьце біялягічнага віда абагульняе групу жывых істот, якія ў выніку насьледваньня вызначаюцца агульнай колькасьцю сваеасаблівых марфалягічных альбо фізыялягічных асаблівасьцяў, сукупнасьць якіх дазваляе аб'яднаньне гэтай групы жывых істот у асабістую і яе абмежаваньне ад любой іншай групы.

Асабістыя прылады