Візыр (шахматы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Chess piece - White queen.jpg Chess piece - Black queen.JPG
Chess zhor 26.png
Chess zver 26.png
Chess l44.png Chess d44.png Chess l44.png Chess xxd44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess l44.png Chess xxd44.png
Chess xxd44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess xxl44.png Chess d44.png Chess l44.png Chess xxd44.png Chess l44.png
Chess l44.png Chess xxd44.png Chess l44.png Chess xxd44.png Chess l44.png Chess xxd44.png Chess l44.png Chess d44.png
Chess d44.png Chess l44.png Chess xxd44.png Chess xxl44.png Chess xxd44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess l44.png
Chess xxl44.png Chess xxd44.png Chess xxl44.png Chess qld44.png Chess xxl44.png Chess xxd44.png Chess xxl44.png Chess xxd44.png
Chess d44.png Chess l44.png Chess xxd44.png Chess xxl44.png Chess xxd44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess l44.png
Chess l44.png Chess xxd44.png Chess l44.png Chess xxd44.png Chess l44.png Chess xxd44.png Chess l44.png Chess d44.png
Chess xxd44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess xxl44.png Chess d44.png Chess l44.png Chess xxd44.png Chess l44.png
Chess zver 26.png
Chess zhor 26.png
Магчымыя хады візыра.

Візы́р, гетман, фэрзь, каралева (Unicode: , ) — наймацнейшая шахматная фігура. Прынята, што матэрыяльная каштоўнасьць візыра роўная 8-9 латнікам. Такім чынам, па моцы ён пераўзыходзіць ладзьдзю і лёгкую фігуру (афіцэра ці вершніка), саступае двум ладзьдзям і прыблізна раўнамоцны з трыма лёгкімі фігурамі.

Зьмест

[рэдагаваць] Хады візыра

Візыр можа перамяшчацца на любую колькасьць палёў па вэртыкалі, гарызанталі і дыяганалі, аб'ядноўваючы здольнасьці ладзьдзі і афіцэра (пры ўмове, што на ягоным шляху няма фігураў). Знаходзячыся ў адным з цэнтральных палёў, візыр можа атакаваць да 27 палёў адначасна, у куце — да 21 поля.

[рэдагаваць] Візыр у шахматнай партыі

Кожны гулец пачынае партыю з адным візырам. У пачатку партыі візыры займаюць палі d1 і d8 (палі свайго колеру). Уважаецца, што ў пачатку партыі (дэбюце) ня трэба сьпяшацца выводзіць візыра, бо ён, знаходзячыся ў лягеры суперніка, станае ласым кавалкам для ягоных фігураў. Значна прыдатнейшым візыр станае ў мітэльшпілі і эндшпілі. Так, лічаць, што ў эндшпілі кароль зь візырам пры правільнай гульні выйграюць супраць караля і лёгкай фігуры, супраць караля і ладзьдзі, у большасьці выпадкаў — супраць караля і двух лёгкіх фігураў, супраць караля, ладзьдзі і латніка. Акрамя таго, найістотнай задачай большасьці эндшпіляў зьяўляецца правядзеньне латніка ў візыры, бо пасьпяховае выкананьне гэтай задачы, як правіла, азначае перамогу ў партыі.

[рэдагаваць] Візыр у шахматных задачах

Chess zhor 26.png
Chess zver 26.png
Chess l44.png Chess d44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess qll44.png Chess d44.png Chess l44.png Chess d44.png
Chess d44.png Chess qll44.png Chess d44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess l44.png
Chess l44.png Chess d44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess l44.png Chess qld44.png Chess l44.png Chess d44.png
Chess qld44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess l44.png
Chess l44.png Chess d44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess qll44.png Chess d44.png
Chess d44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess qll44.png Chess d44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess l44.png
Chess l44.png Chess d44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess l44.png Chess qld44.png
Chess d44.png Chess l44.png Chess qld44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess l44.png
Chess zver 26.png
Chess zhor 26.png
Задача пра васьмёх візыраў. Адно з магчымых разьвязаньняў.
Шахматныя фігуры
Chess kdt45.svg Кароль Chess klt45.svg
Chess qdt45.svg Візыр Chess qlt45.svg
Chess rdt45.svg Ладзьдзя Chess rlt45.svg
Chess bdt45.svg Афіцэр Chess blt45.svg
Chess ndt45.svg Вершнік Chess nlt45.svg
Chess pdt45.svg Латнік Chess plt45.svg

Візыр фігуруе ў шматлікіх шахматных задачах. Адна з самых вядомых — задача пра васьмёх візыраў, у задачы патрэбна размясьціць 8 візыраў так, каб яны не атакавалі адно аднаго. Матэматычным шляхам даказана, што існуе 92 рашэньні задачы пра васьмёх візыраў.

[рэдагаваць] Этымалёгія

Назва «візыр» запазычаная ад арабаў, ад якіх шахматы пачалі распаўсюджвацца ў Эўропе. У хазараў гэты тытул мелі найвышэйшыя дзяржаўныя чыноўнікі, якія кантралявалі фінансы дзяржавы, шахскі двор і войска. Значэньне слова паходзіць ад арабскага «носьбіт цяжару»[1].

Распаўсюджаная ў народзе назва «каралева» паходзіць ад іншага варыянту назвы гэтай фігуры - фэрзь (ferz), запазычанага ва францускую мову, дзе слова паступова трансфармавалася ў vierge — «цнатліўка, дзева, дама».

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Вялікі энцыкляпэдычны слоўнік Бракгаўза і Эфрона(рас.)

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Візыр (шахматы)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў