Віктар Цярэшчанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Цярэшчанка.
Віктар Іванавіч Цярэшчанка
Старшыня Рады «Асацыяцыя малога і сярэдняга прадпрымальніцтва»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 30 студзеня 1950 (74 гады)
Дуброўка Краснапольскага раёну Магілёўскай вобласьці
Партыя: беспартыйны
Адукацыя: эканамічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту

Віктар Іванавіч Цярэшчанка — беларускі палітык, кандыдат эканамічных навук[1], кандыдат на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь на выбарах 2010 году.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 30 студзеня 1950 году ў вёсцы Дуброўка Краснапольскага раёну Магілёўскай вобласьці ў сялянскай сям’і. Беларус. Беспартыйны. Жанаты, выхоўвае трох дачок.

У 1975 годзе скончыў эканамічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Навучаўся ў Міжнародным інстытуце мэнэджмэнту (Кіеў, Украіна), Дэлавэрскім унівэрсытэце (ЗША). У 1990 годзе атрымаў навуковую ступень магістра дзелавога кіраваньня(en) ў міжнароднай камэрцыйнай дзейнасьці. Працаваў сьлесарам, фрэзэроўшчыкам, інжынэрам, кіраўніком.

1992—2004 — генэральны дырэктар СТАА «Міжнародны інстытут мэнэджмэнту».

1993—2004 — старшыня Беларускага грамадзкага аб’яднаньня «Народная дыпляматыя».

1994—2000 — старшыня Беларускай народнай партыі. Вылучаўся ў кандыдаты на выбарах прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ў 1994 годзе.

Жнівень-верасень 1994 — начальнік упраўленьня па справах тэрыторыяў Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

Дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13 скліканьня[2].

2001 — вылучаўся ў кандыдаты на выбарах прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

2004—2005 — кіраўнік прадстаўніцтва аўтаномнай некамэрцыйнай міжнароднай арганізацыі «Выканкам Рады славянскіх народаў Беларусі, Расеі, Украіны» ў Рэспубліцы Беларусь.

Працуе Старшынём Рады «Асацыяцыя малога і сярэдняга прадпрымальніцтва».

Аўтар больш 70 навуковых і дзяржаўных работ па праблеме разьвіцьця Беларусі[2]. Удзельнік ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]