Віктар Бура

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віктар Бура
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы й Манголіі
30 чэрвеня 2011 — 2016
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Наступнік: Кірыл Руды
Намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
5 траўня 2006 — 28 сьнежня 2010
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1953
Пестава, Наўгародзкая вобласьць, РСФСР
Адукацыя:

Ві́ктар Па́ўлавіч Бу́ра (нарадзіўся ў 1953 годзе, Пестава, Наўгародзкая вобласьць, РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі (2006—2010).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў факультэт прамысловага і грамадзкага будаўніцтва Беларускага політэхнічнага інстытуту (1975).

  • 19751976 — на вайсковай службе.
  • 19761977 — начальнік будаўнічага спэцыялізаванага ўчастку в/ч 59214 (г. Пячора, Комі АССР).
  • 19771980 — кіроўны інжынэр, загаднік групы, намесьнік загадніка аддзелу КТБ ВТА «Прамбудсыстэма».
  • 19801986 — інструктар, загаднік прамыслова-транспартнага аддзелу Кастрычніцкага райкаму КПБ гораду Менску.
  • 19861998 — намесьнік дырэктара па капітальным будаўніцтве, потым намесьнік дырэктара па будаўніцтве і разьвіцьці заводу паўправадніковых прыбораў імя Ф. Э. Дзяржынскага (цяпер НВА «Інтэграл»).
  • 19982000 — першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёну г. Менску.
  • 20002004 — кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёну г. Менску.
  • 20042006 — намесьнік старшыні Менскага гарвыканкаму.
  • 20062010 — намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі адначасова з прысваеньнем вышэйшае клясы дзяржаўнага службоўцы[1].
  • з 30 чэрвеня 2011 да 2016 — Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы й Манголіі па сумяшчальніцтве[2].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароджаны Падзякай прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жанаты. Мае сына і дачку.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]